Свет77

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў

Суд прысудзіў Марын Лё Пэн да пазбаўлення волі на чатыры гады і неадкладнага паражэння ў выбарчых правах на пяць гадоў. 

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Марын Лё Пэн і яшчэ восем дэпутатаў Еўрапарламента былі прызнаныя вінаватымі ў справе аб крадзяжы сродкаў гэтага заканадаўчага органа, паведамляе BFMTV.

Суд прысудзіў Лё Пен да чатырох гадоў турэмнага зняволення, два з якіх будуць умоўнымі.

Звычайна ў Францыі пакаранні не выконваюцца да завяршэння апеляцыйнага працэсу. Аднак суддзі могуць прымяніць неадкладнае выкананне пакарання, і тады прысуд уступае ў сілу адразу. Менавіта такое рашэнне было прынята.

Абвінавачванне настойвае, што ўльтраправыя стварылі схему крадзяжу €21 тыс. у месяц, што выдзяляюцца ЕС кожнаму дэпутату для аплаты працы памочнікаў. 

Усяго па справе праходзяць 27 чалавек, іх падазраюць у фіктыўным найманні асістэнтаў у 2004—2016 гадах. Памочнікі, як сцвярджаецца, на самай справе працавалі на нацыянальным узроўні. Сярод асістэнтаў Лё Пэн (еўрадэпутат у 2004—2017 гадах) былі супрацоўніца штаба яе партыі ў прыгарадзе Парыжа і целаахоўнік бацькі палітычнай дзяячкі Жан-Мары Лё Пэна.

Каментары7

  • Это симптом гниения
    31.03.2025
    У них там вс воруют? У них Ле Пен. У наших Анжелика Невероятная во главе КР. Поветрие.
  • Douce France
    31.03.2025
    Цікава, што OLAF тут заўважыў карупцыю, але заплюшчыў вочы на скандал з Huawei і спробу карупцыі еўрапарламентарыяў з боку кітайцаў. І як адзначае частка еўрапейскіх каментатараў, пра што наўрад ці можна будзе даведацца з НН, што на самой справе - гэта частка палітычнага змагання з вельмі папулярнай Le Pen.
  • Хех
    31.03.2025
    Макрон так долго созванивался с Путиным, что научился его методам борьбы с оппозицией.

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе4

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць