Грамадства22

Аляксандр Кабанаў патлумачыў, чаму больш не камунікуе з былым калегай Сяргеем Пятрухіным

У аўтараў канала «Народны рэпарцёр» разышліся ўяўленні аб тым, чым варта займацца ў эміграцыі, расказаў Кабанаў.

Сяргей Пятрухін. Фота: «Наша Ніва»

Аляксандр Кабанаў: З Сяргеем мы не камунікуем. Праект [«Народны рэпарцёр»] асабіста для мяне закрыты. Мне было досыць цяжка апошнім часам працаваць па гэтай тэме па адной простай прычыне: канал прадугледжваў асвятленне сацыяльных праблем унутры краіны, а я не там.

Быў такі блогер Васіль Целагрэйкін, які, на жаль, памёр ад раку. Мы з ім звязаліся, калі я выехаў з Беларусі, і я тады спытаў, чаму ён нічога не робіць на сваім канале. Ён мне тады такую фразу сказаў, якая прымусіла задумацца: «Паслухай, каб весці такі канал, як у мяне і ў цябе, трэба знаходзіцца ў Беларусі». У мяне было неразуменне, куды рухацца далей, бо змяніць усе наратывы і кантэнт вельмі складана. Усё зайшло ў пэўны творчы тупік. Для мяне канал стаў маральнай абузай.

Кантэнт мусіць нешта змяняць — і калі мы рабілі яго ў Беларусі, перамены наступалі практычна заўсёды. На любы матэрыял была рэакцыя чыноўнікаў, ішоў варушняк, праверкі, сустрэчы з людзьмі. Заўсёды была зваротная рэакцыя (не заўсёды пазітыўная, але яна была). За мяжой гэты ўплыў на працэсы абсалютна не адчуваўся, і гэта моцна ціснула: а ці трэба ўвогуле каму тое, што я раблю?

Мы не падпісвалі з Сяргеем кантракт, што мусім разам працаваць вечна. У нас разышліся меркаванні ў тым, чым трэба цяпер займацца. Я сказаў, што для мяне блог у сённяшнім варыянце — фігня, ён сказаў, што будзе займацца ім сам. Вось і ўсё.

«НН»: Вам не крыўдна, што ваш агульны брэнд адышоў Сяргею і кантэнт цяпер зусім іншы?

АК: Шчыра кажучы, я не гляджу цяпер канал, таму нічога не магу сказаць з гэтай нагоды. 

Наконт крыўды — няма такога. Гэта, умоўна, як журналіст прыйшоў у нейкую рэдакцыю і сышоў праз нейкі час, бо яму стала нецікава. У нас быў сумесны праект, у кожнага была ў ім свая роля. Калі ў аднаго гэтая роля скончылася, які сэнс трымацца за праект?

«НН»: Раней вы казалі, што якраз сышліся на тым, што вы розныя. А тут, атрымліваецца, па гэтых жа прычынах разбегліся?

АК: Наслаілася эміграцыя, творчы крызіс. Розны эмацыйны стан, рознае ўспрыманне інфармацыі, высновы розныя. Калі такое здараецца ў вялікім калектыве, то можна сярод супрацьлеглых меркаванняў знайсці нешта сярэдняе. Калі ж калектыў толькі з двух чалавек, складаней данесці сваю рацыю. Ды і навошта выдаткоўваць на гэта час?

«НН»: Здавалася, што, перажыўшы столькі разам, вы сталі зусім не разлі вада.

АК: Так здараецца ў жыцці, што людзі разыходзяцца. Кожны пайшоў сваёй дарогай — гэта абсалютна нармальная сітуацыя.

Да сваіх арыштаў у 2020 годзе Кабанаў і Пятрухін разам займаліся стварэннем відэа для канала «Народны рэпарцёр». У снежні 2022 года яны выйшлі на волю, але былую супрацу не аднавілі.

Аляксандр Кабанаў стаў членам Каардынацыйнай рады і прэс-сакратаром «Белпола», а Сяргей Пятрухін працягнуў блогерскую дзейнасць і таксама ўвайшоў у склад КР.

Каментары2

  • Amik
    31.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    31.03.2025
    Хто паверыў, што Пятрухін больш не глядзіць канал, над якім яшчэ нядаўна сам працаваў?

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць