Свет11

Трамп прыгразіў Ірану нябачанымі раней бамбардзіроўкамі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран сутыкнецца з нябачанымі раней бамбардзіроўкамі, калі не заключыць пагадненне са Злучанымі Штатамі аб распрацоўцы ядзернай зброі. Пра гэта Трамп заявіў 30 сакавіка падчас тэлефоннай размовы з NBC News.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Трамп прыгразіў Ірану ваеннымі дзеяннямі, калі краіна не заключыць пагадненне з ЗША, якое будзе гарантаваць, што Іран не будзе распрацоўваць ядзерную зброю.

«Калі яны не заключаць пагадненне, будзе бамбаванне. Гэта будуць бамбардзіроўкі, якіх яны ніколі раней не бачылі», — заявіў прэзідэнт ЗША, дадаўшы таксама, што ўвядзе супраць Ірана другасныя тарыфы.

Па словах Трампа, амерыканскія і іранскія афіцыйныя асобы «вядуць перамовы» з гэтай нагоды.

Між тым у нядзелю прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў, што адхіляе непасрэдныя перамовы з ЗША аб іранскай ядзернай праграме, што стала першым адказам краіны на ліст, накіраваны Трампам вярхоўнаму лідару Ісламскай Рэспублікі.

У пачатку сакавіка Трамп заявіў, што накіраваў вярхоўнаму лідару Ірана аятале Алі Хаменеі ліст з прапановай аб іранскай ядзернай праграме. Паводле інфармацыі крыніц выдання Axios, ліст Трампа да Хаменеі быў «жорсткім» і ўтрымліваў не толькі прапанову перамоў аб новай ядзернай угодзе, але і наступствы, калі Тэгеран яе адкіне.

Пасля цяперашніх пагроз Трампа Узброеныя сілы Ірана падрыхтавалі ракеты, якімі змогуць наносіць удары па пазіцыях, звязаных з ЗША. Пра гэта паведаміла Tehran Times са спасылкай на ўласныя даныя. Паводле інфармацыі медыя, «значную колькасць» гатовых да запуску ракет ужо размясцілі ў падземных сховішчах, здольных вытрымаць авіяўдары.

Каментары1

  • Янка
    31.03.2025
    На міжнароднай арэне Трамп упэўнена ператвараецца ў схільнае на клікбэйтных заяваў брахло, ад якога нічога станоўчага не чакаюць, але якога ў сусвеце баяцца ўсё менш, і дакладна не паважаюць. Дастаткова параўнаць эфектыўнасць дзеянняў Ізраіля, які шмат гадоў рыхтаваў і паспяхова ажыццявіў аперацыю са сродкамі сувязі супраць Хэзбалы альбо вынішчыў СПА Ірана, з маласэнсоўнымі налётамі авіацыі ЗША на хусітаў. Трамп і ягоная некампетэнтная каманда імкліва ператвараюць ЗША ў рэгіянальную дзяржаву. Але галоўную небяспеку для Трампа нясе ягоная разбуральная дзейнасць унутры ЗША, вынікам якой будзе страта даверу да амерыканскага дзярждоўга і даляра.

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

«Эканамічны тэрор». Расія ўдарыла па амерыканскай кандытарскай фабрыцы ў Сумскай вобласці

У цэнтры Мінска будуюць новы гандлёва-офісны комплекс3

П'яны бяспраўнік скраў фуру і ганяў на ёй па трасе. Затрымлівалі яго са зброяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?1

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць