Спорт1414

«Ты разумееш, з кім размаўляеш? Яна каралева Маямі». Сабаленку паспрабавалі выгнаць з рэстарана ў Маямі

Першая ракетка свету Арына Сабаленка стала гераіняй роліка тыктокера, які вядомы сваімі гумарыстычнымі правакацыямі.

Арына Сабаленка аказалася ў няёмкай сітуацыі, калі абедала ў адным з рэстаранаў Маямі са сваім бойфрэндам Георгіясам Франгулісам і камандай.

Судзячы па роліку ў тыктоку, да стала, за якім абедала Сабаленка, падышоў хлопец і пачаў скандаліць.

Ён сказаў, што чакае менавіта гэты столік, таму тэнісістцы з сябрамі давядзецца сысці.

«Хлопец, супакойся. Чаму ты падышоў менавіта да гэтага стала?» — спытала здзіўленая Сабаленка. А малады чалавек звярнуўся да афіцыянтаў і сказаў ім загарнуць ежу, якая засталася на стале.

«Хлопцы, я не жадаю быць грубым. Іншыя людзі чакаюць гэты столік…» — заявіў ён. 

@theeuropeankid He tried kick out @Arina Sabalenka ♬ original sound - European kid

Тут у размову ўмяшаўся бойфрэнд Сабаленкі, мільянер Франгуліс.

«Ты ўсведамляеш, з кім ты размаўляеш? Ты ведаеш, хто гэта? Яна каралева Маямі, першая ракетка свету», — сказаў бізнэсмэн. Хлопца гэта не ўразіла.

«Мне ўсё роўна, хто гэта. Я проста кажу. Я проста спытаў, ці можаце вы хутчэй», — сказаў незнаёмец.

Хлопец заявіў, што ведае ўладальніка і можа заняць гэты столік. Збянтэжаная Сабаленка, каб знізіць градус напружання, прапанавала незнаёмцу чыпсаў.

Малады чалавек аказаўся даволі папулярным тыктокерам European kid, у яго амаль два мільёны падпісчыкаў. Большасць яго відэа — гэта гумарыстычныя скетчы, у якіх ён імітуе наўмысна правакацыйныя паводзіны «дзіцяці багатых бацькоў» і правакуе незнаёмых людзей для кантэнту. 

Каментары14

  • ай
    01.04.2025
    узаемны пiяр па дамове. абы што.
  • паляшук
    01.04.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пояснительная записка
    01.04.2025
    Нынче их называют "тиктокер", "блогер", "инфлюнсер" и т.д. А в наши старые добрые таких называли "д..бами". И за такое поведение этот гаврик мог такого выхватить, что забыл бы что такое тикток или как его там..

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць