Грамадства2222

У гродзенскай школе папрасілі не выкарыстоўваць у малюнках георгіеўскую стужку. Бондарава ў шале

У чаце адной з гродзенскіх школ, дзе праводзіцца конкурс малюнкаў да 9 мая з’явілася паведамленне ад класнага кіраўніка з заўвагай, што на малюнку не павінна быць георгіеўскай стужкі. Нейкім чынам скрыншот з чата трапіў у рукі прарасійскай даносчыцы Вольгі Бондаравай, якая нядаўна адбыла 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Вольга Бондарава. Фота з сацсетак

«А вось вам конкурс малюнкаў, гімназія #26, г. Гродна. Як разумець такое??? Гэта асабістая ініцыятыва нейкага цуду на ўзроўні школы, ці гэта па рэспубліцы?», — задаецца пытаннем Бондарава. 

Скрыншот са школьнага чата

Георгіеўская стужка, якая некалі мела нейтральны характар, з сярэдзіны нулявых стала актыўна прапагандавацца пуцінскім рэжымам у Расіі, а пасля пачатку вайны з Украінай у 2014 годзе канчаткова стала ўспрымацца як сімвал «рускага свету» і расійскага імперыялізму. У сувязі з гэтым нават у лукашэнкаўскай Беларусі да яе ставіліся даволі насцярожана, у якасці альтэрнатывы спрабуючы папулярызаваць бутаньерку з яблыневым цветам у колерах афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга. 

@belarusnovosti1 В гродненской школе запретили георгиевскую ленту #гродно #беларусь #новостибеларусь #9мая #деньпобеды #белорусы #беларусьновости ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Каментары22

  • Асабістая ініцыятыва цуду
    15.04.2025
    Цуда на ўзроўні школы завуць Аляксандр Рыгоравіч, які не хоча ўмешывцца ў канфлікт, няўжо Бондарава не разумее гэта?
  • Ганка
    15.04.2025
    Відаць зноў на суткі захацела
  • Маскоўцы сёння Кітайскую мову вывучаюць каб разумець мову, сваіх паноў
    15.04.2025
    Бондарава , Маскоўская эмпэрыя гэта БЕЗАКАЛОНКА , ЯКАЯ НЕ МОЖА Існаваць ПРЫ коштах на нафту ніжэй з 35 $,Tamu Маскоўцы сёння Кітайскую мову вывучаюць каб разумець мову, сваіх паноў )) ....

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць