Вайна33

Мінабароны Расіі абвінаваціла УСУ ў парушэнні Велікоднага перамір'я

Мінабароны Расіі заявіла, што УСУ, нягледзячы на ​​абвешчанае Уладзімірам Пуціным Велікоднае перамір'е, распачалі спробы нападаў у раёнах Сухой Балкі і Багатыра ў Данецкай вобласці.

Скрын відэа Мінабароны РФ

Украінскія вайскоўцы, сцвярджаюць у расійскім вайсковым ведамстве, 444 разы абстралялі пазіцыі УС РФ і нанеслі 900 удараў беспілотнікамі. У выніку «ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва, а таксама пашкоджанні грамадзянскіх аб'ектаў», гаворыцца ў заяве Мінабароны.

Пры гэтым усе групоўкі расійскіх войскаў, як сцвярджаюць у Мінабароны, з 18:00 19 красавіка «строга выконвалі рэжым спынення агню» і «заставаліся на раней занятых рубяжах і пазіцыях» у адпаведнасці з загадам Уладзіміра Пуціна.

У сваю чаргу ўкраінскі бок абвінаваціў расіян у парушэнні рэжыму цішыні ў велікодную ноч.

Каментары3

  • Изнан Онана vs Онан Изнана
    20.04.2025
    Интересно, а как можно нарушить то, что было объявлено в одностороннем порядке и не получило подтверждения от второй стороны?
    Но это может быть нонсенс в тривиальных странах и отношениях между ними. Раша - особый случай и там работает логика лошадиной головы.
  • Filipp
    20.04.2025
    То што адзін бок можа абвінавачваць другі гэта не дзіва, цікава пачуць вывады звонку.
  • Андрусь
    20.04.2025
    Сачыце пільней за навінамі. УСУ таксама зафіксавалі шматлікія парушэнні путлераўскага "перамір'я", асабліва на Данеччыне, Запарожчыне і ў Курсакай і Белгарадскай абласцях расіі. Там, дзе не страляюць, то расійцы расчышчаюць пераправы і наводзяць новыя, разміноўваюць украінскія мінныя палі і забіраюць сваіх 200-х. Пасля гэта "перамір'я", відавочна, рыхтуюцца больш жорсткія наступы, падрыхтавацца да якіх якраз і можна цягам гэтых содняў.

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі15

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі15

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць