Грамадства2323

У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі

У Беларусі ў найбліжэйшы час вызначаць спіс самых выдатных асоб беларускай гісторыі, паведаміў Вадзім Гігін, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на СТБ. Паводле яго слоў, са спісам ужо амаль вызначыліся. 

Паводле Гігіна, на адным з найбліжэйшых пасяджэнняў Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы будзе зацверджаны спіс найвыбітнейшых асоб Беларусі.

— Што прыемна, за апошні час мы практычна выйшлі на кампраміс, гэта значыць мы бачым тых людзей, якія ўнеслі ўклад. Гэта вялікае дасягненне зараз для нашай краіны. Я буду пералічваць, не змагу спыніцца, напрыклад, Еўфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Канстанцін Заслонаў, Пётр Машэраў. Я буду пералічваць, пералічваць і пералічваць. Гэта тыя людзі, якія не тое што не выклікаюць супярэчнасцяў у розных палітычных груп — яны, наадварот, аб'ядноўваюць беларускую нацыю. І гэта каласальны ўклад за апошні час нашай гістарычнай палітыкі, — сказаў Гігін.

Ён кажа, што спіс не будзе абмежаваны нейкай колькасцю асоб у ім.

— Я б не браў 100 самых галоўных, ці 150, ці 300. У нас не павінна быць тут нейкага фармальнага падыходу. Вось мы 100 вызначылі, генерал Антонаў не ўваходзіць туды, ён 101-ы, мы яго не ўключылі. Не трэба так рабіць, — дадаў ён.

Каментары23

  • даведка
    22.04.2025
    11 первых в списке можно взять из статьи о прописанных в резиденции Лукашенко.
    https://page-analytics-one.online/365049
  • Абу
    22.04.2025
    Але ўсе з вусамі.
  • ваван питерски
    22.04.2025
    на первое место Гигин забыл поставить ПЕРВОГО. Получит атата..
    Да и так Я.Купала вроде как католик? Или не? По Багдановичу вопросы. Скарына (это от него моя фамилия так сказать)))) вообще протестант... много вопросиков.....

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома19

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»1

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША73

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу2

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

Ганна Шаркунова прэзентавала новую песню

Найгоршае фота за ўсе часы: Трамп абурыўся здымкам на вокладцы часопіса Time13

Ціханоўская: Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё3

У фінале «Сваёй гульні» гульцы не змаглі адказаць на пытанне пра беларускае павер’е. А вы пра такое ведалі?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома19

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць