Свет11

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў

Былога камандуючага 58-й гвардзейскай арміяй Івана Папова суд прызнаў вінаватым у махлярстве і прысудзіў яго да пяці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 800 тысяч расійскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). Яго таксама пазбавілі генеральскага звання.

Іван Папоў. Фота: Wikimedia Commons

Івана Папова судзілі па абвінавачванні ў махлярстве са службовым падлогам.

Яго затрымалі 17 мая 2024 года — спачатку Папова арыштавалі, у ліпені яго перавялі пад хатні арышт. Па версіі следства, генерал прадаў 1700 тон металавырабаў на суму звыш 130 млн расійскіх рублёў (каля 1,5 млн даляраў), якія прызначаліся для будаўніцтва ўмацаванняў на Запарожскім кірунку. 

Дзяржабвінавачанне прасіла пазбавіць Івана Папова волі на тэрмін 6 гадоў. Віну Папоў не прызнаў. Былы камандуючы 58-й арміяй прасіў замяніць яму турэмны тэрмін службай на вайне з Украіне, аднак дазволу пакуль не атрымаў.

У 2023 годзе Папоў камандаваў 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі і кіраваў расійскай абаронай на Запарожскім напрамку. Генерала спачатку пахвалілі за адбіванне контрудару ўкраінскай арміі, а затым раптоўна знялі.

Тады ж у сетцы з’явіўся запіс размовы Папова з саслужыўцамі. На аўдыя расійскі генерал заявіў, што яго знялі за «праўду». Па яго словах, ён распавёў начальніку Генштаба Валерыю Герасімаву аб праблемах з забеспячэннем і паскардзіўся на адсутнасць ратацыі вайскоўцаў на перадавой. Герасімаў у адказ нібыта абвінаваціў Папова ў панікёрстве і паабяцаў далажыць пра размову Уладзіміру Пуціну.

Папова спачатку перавялі ў Сірыю, а ў маі 2024 года затрымалі.

Іван Папоў быў вельмі папулярны ў расійскай арміі, ён быў патэнцыйна здольны ўзначаліць армейскую апазіцыю рэжыму Пуціна.

Каментары1

  • Янка
    24.04.2025
    Гэта ж выдатна! Калі ахвярамі інтрыг пры царскім двары апынаюцца някепскія ў прафесійным плане высокія афіцэры кшталту Гіркіна, Суравікіна альбо Папова, гэта толькі замацоўвае ўпэўненасць у тым, што параза мордара - непазбежная.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць