Культура22

Энтузіясты пераклалі на беларускую мову свежы рэмастар культавай TES IV: Oblivion

Распрацоўшчыкі правялі глыбокі візуальны цюнінг гульні, а штучны інтэлект дапамог зрабіць Сірадзіл беларускамоўным. 

Банер рэмастара The Elder Scrolls IV: Oblivion. Фота: суполка «Гулец / Лакалізацыя відэагульняў»

Суполка «Гулец / Лакалізацыя відэагульняў» паведаміла, што свежы рэмастар гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion (Старэйшыя скруткі IV: Забыццё), які выйшаў літаральна на днях, ужо можна прайсці па-беларуску.

Пераклад быў выкананы з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і пакуль даступная толькі альфа-версія, якая патрабуе дапрацоўкі: плануецца паляпшэнне стылю, удакладненне тэрміналогіі і выпраўленне памылак.

Спампаваць лакалізацыю можна праз Google Drive. Аўтары запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да дапрацоўкі праз Discord (карыстальнік alten231).

Прыклад перакладу дыялогаў. Фота: суполка «Гулец / Лакалізацыя відэагульняў»
Прыклад перакладу меню стварэння персанажаў. Фота: суполка «Гулец / Лакалізацыя відэагульняў»
Прыклад перакладу меню персанажа. Фота: суполка «Гулец / Лакалізацыя відэагульняў»

Новае жыццё для «Забыцця»

The Elder Scrolls IV: Oblivion выйшла ў далёкім 2006 годзе і стала адной з самых уплывовых ролевых гульняў свайго часу. Яна задала новы стандарт для адкрытых светаў у RPG, прапаноўваючы гульцам неверагодную свабоду выбару і даследавання. Oblivion моцна паўплывала на далейшае развіццё жанру і заклала аснову для будучых хітоў, такіх як Skyrim.

22 красавіка 2024 года The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered афіцыйна выйшаў у Steam, а таксама на PlayStation 5 і Xbox Series X|S. Для падпісчыкаў Game Pass Ultimate гульня даступная бясплатна з моманту выхаду.

Імперскі горад у рэмастары The Elder Scrolls IV: Oblivion. Скрыншот гульні
Монстры ў рэмастары The Elder Scrolls IV: Oblivion. Скрыншот гульні

У базавай версіі рэмастара ўжо ўключаны ўсе асноўныя дапаўненні, у тым ліку Knights of the Nine (Рыцары Дзевяці) і Shivering Isles (Дрыготкія астравы), а таксама ўсе іншыя DLC з арыгінальнай версіі гульні.

Над абноўленым выданнем Bethesda працавала сумесна з кампаніяй Virtuos Games, вядомай па працы над перавыданнямі The Outer Worlds і будучым рэмейкам Metal Gear Solid 3.

Князь вар'яцтва Шэагарат у рэмастары The Elder Scrolls IV: Oblivion. Скрыншот гульні
Пейзажы Сірадзіла ў рэмастары The Elder Scrolls IV: Oblivion. Скрыншот гульні

Стандартнае выданне Oblivion Remastered каштуе 50 долараў, а для тых, хто жадае атрымаць дадатковы кантэнт, прапануецца Deluxe-версія, куды ўваходзіць новы набор зброі і брані — і, канечне, легендарная браня для каня.

Абноўлены Oblivion паказаў імклівы рост аўдыторыі: ужо за першыя чатыры дні колькасць гульцоў перавысіла 4 мільёны. Паводле даных SteamDB, пікавы анлайн дасягнуў 190 тысяч чалавек, а водгукі пасля запуску стабілізаваліся на ўзроўні «вельмі станоўчых».

Што змянілася

Рэмастар атрымаў поўнае аднаўленне свету на Unreal Engine 5 пры захаванні тэхналагічнай асновы арыгінальнага рухавіка Gamebryo. Перапрацаваны геймплэй уключае новую сістэму пракачкі, якая спалучае элементы Oblivion і Skyrim, а баявая сістэма атрымала новыя анімацыі, палепшаныя аўдыёэфекты і больш жывую рэакцыю праціўнікаў на ўдары.

Флора і фаўна Сірадзіла ў рэмастары The Elder Scrolls IV: Oblivion. Скрыншот гульні
Параўнанне змянення графікі ў рэмастары ў параўнанні з арыгіналам. Скрыншот гульні

Дыялогі і выпадковыя рэплікі былі перазапісаныя з павелічэннем колькасці актораў агучкі, але ўсе знакавыя фразы, у тым ліку «Stop right there, criminal scum!», засталіся. Перапрацаваны інтэрфейс стаў больш зручным.

Разам з усімі гэтымі зменамі захаваліся і некаторыя арыгінальныя багі, што надало праекту асаблівую настальгічную атмасферу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Кальян
    27.04.2025
    На втором фото вроде Кочанова
  • Гулец
    28.04.2025
    Oblivion - культуавая гульня. І нават яе remastered непараўнальна лепш зайшоў, чым нядаўнія "прагрэсіўныя" гульні, асабліва тыя з транспрапагандай ці blackwashing, як напрыклад Assassin’s Creed: Shadows, штучнае ўстаўленне ў якую самурая негра бараніла НН.

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць