Грамадства

Летась 159 грамадзян Беларусі звярнуліся па статус уцекача ў Ізраілі

У параўнанні з 2023 годам, калі з адпаведным прашэннем звярнулася 688 беларускіх грамадзян, колькасць скарацілася на 76,9%, паведамляе «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Агулам летась статус уцекача ў Ізраілі папрасілі 6 097 іншаземцаў, беларусы склалі 2,6% просьбітаў.

Сярод тых, хто звярнуўся па ўцякацтва, таксама былі грамадзяне Расіі (700), Індыі (580), Малаві (528), Шры-Ланкі (508), Кітая (276), Кеніі (249), Калумбіі (242), Эфіопіі (240), ПАР (210), Малдовы (200), Узбекістана (199), Турцыі (161) і іншых.

Паводле даных Упраўлення народанасельніцтва і міграцыі, у 2024 годзе памежная служба Ізраілю адмовіла ва ўездзе 10 371 замежніку, у тым ліку 384 грамадзянам Беларусі (3,7%).

Адмовы таксама атрымлівалі грамадзяне Расіі (2244), Украіны (1430), Грузіі (1222), Іарданіі (489), ЗША (487), Малдовы (467) і іншых краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады3

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады3

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць