Грамадства1212

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч

21-гадовая Марыя Васілевіч, за якой на конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2018» Аляксандр Лукашэнка назіраў асабіста з глядацкай залі, на нейкі час стала яго бяззменнай спадарожніцай і фаварыткай № 1. Пасля 2020 года яна выпала я зго найбліжэйшага атачэння. Пра заробкі Марыі даведаліся журналісты «Бюро». 

Ужо ў маі 2019 года Васілевіч патрапіла на блакітны экран — стала сувядоўцай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1». А ўжо ў лістападзе — самай маладой дэпутаткай таго склікання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

За час свайго дэпутацтва яна пралабіравала закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», які Палата прадстаўнікоў прыняла ў лютым 2024 года. Праца Марыі Васілевіч на пасадзе дэпутаткі ў перыяд са снежня 2019 па сакавік 2024 года абышлася дзяржбюджэту сумарна ў 213 тысяч беларускіх рублёў брута.

Мандат Васілевіч скончыўся ў 2024 годзе, і яна абвясціла, што балатавацца на другі тэрмін не будзе. Дзякуючы «Кіберпартызанам» «Бюро» высветліла, як склалася далейшая кар’ера экс-дэпутаткі.

У красавіку 2024 года Васілевіч зарэгістравала кампанію «Амалем», якая будзе займацца аптовым гандлем фармацэўтычных, ветэрынарных, медыцынскіх і артапедычных тавараў. Ва ўласнасці былой прадстаўніцы заканадаўчай улады 49% кампаніі. 51% фірмы запісаны на Алену Казак — асабістую доктарку анестэзіёлага-рэаніматолага Лукашэнкі. 

Журналіст патэлефанаваў Марыі Васілевіч, каб даведацца, чаму экс-дэпутатка вырашыла заняцца фармацэўтычным бізнэсам. У размове з «Бюро» Васілевіч адмаўляла сваё дачыненне да «Амалем»:

«Вы памыляецеся. У вас недакладныя звесткі».

Пытанне, што звязвае Васілевіч з доктаркай Лукашэнкі Аленай Казак, дзяўчына пакінула без адказу.

У 2024 годзе «Амалем», мяркуючы па бухгалтарскай справаздачнасці, не вёў фактычнай дзейнасці і прыбытку ніякага не было. Аднак кампанія атрымала крэдыт у 1,6 мільёна беларускіх рублёў.

Акрамя таго, з ліпеня 2024 года Марыя Васілевіч лічыцца вядучай спецыялісткай па камерцыйнай дзейнасці ў прыватнай кампаніі «Лігматон». Да жніўня 2024 года яе кантралявалі сем’і тытунёвых магнатаў — Паўла Тапузідзіса і Віктара Пятровіча.

У студзені былая дэпутатка Марыя Васілевіч пабралася шлюбам з Аляксандрам Жылачам.

Каментары12

  • Барадзед
    29.04.2025
    Покатилась по наклонной. Связалась с вороватым диктатором и встала на кривую дорожку отмывания денег.
  • Ламінат
    29.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Князюк
    29.04.2025
    Начните еще делать ежедневный дайджест канала Григория Азарёнка с выдержкой ключевых цитат

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць