Грамадства22

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным

Сяргея (імя зменена) прызналі непрыдатным да службы ў войску ў мірны час яшчэ ў 2020 годзе. Але ў лютым 2023-га ў Беларусі перагледзелі патрабаванні да прыдатнасці прызыўнікоў — і «сюрпрыз-сюрпрыз». Крыху менш за паўгода таму Сяргей вярнуўся з войска і расказаў Devby пра свае армейскія будні.

«У частцы было шмат

«У нашай часці было шмат «кульгавых». Некаторыя былі прыдатныя толькі для працы за камп’ютарам»

Я павінен быў ісці служыць яшчэ ў 2020 годзе — адразу пасля ўніверсітэта: разам з дыпломам аб вышэйшай адукацыі выдаецца позва ў ваенкамат.

Але мяне прызналі непрыдатным да службы ў мірны час з перааглядам праз тры гады.

Я збіраў паперы, што пацвярджаюць дыягназ, аднак у лютым 2023 года патрабаванні да стану здароўя змянілі — і я стаў абмежавана прыдатным. Што гэта значыць? Ды нічога! Я служыў на роўных з тымі, хто быў абсалютна здаровы і цалкам прыдатны да службы.

У дзень, калі нас саджалі ў аўтобус, сабралі ў адным з кабінетаў ваенкамата і сказалі, што палова сёння нікуды не паедзе. Маўляў, перавыконваюць план па прызыўніках. Яно і нядзіўна — з такімі патрабаваннямі да стану здароўя.

Род войскаў і месца службы пакіну ў сваім расказе без персаналізацыі, адзначу толькі, што ў нашай частцы было шмат «кульгавых». Некаторыя з іх былі прыдатныя толькі для працы за камп’ютарам. Рабіць дакументы за начальніка штаба — нармальная практыка, якая дазваляе атрымаць адзін або некалькі дзён у дадатак да адпачынку, ну або хаця б дзённае звальненне: у 9:00 раніцы цябе забірае мама або тата, а ўжо ў 17:00 ты зноў у часці. Гэта тычыцца і тых, каму ўжо за 25 гадоў.

«Вагнераўцы не дужа любілі нашых афіцэраў. З салдатамі тэрміновай службы былі добразычлівыя»

Курс маладога байца доўжыцца месяц. На другі ці трэці тыдзень нас павезлі на стрэльбішча і далі стрэліць па 3 патроны з АКС-74.

Рэгістрацыі траплянняў не было наогул — трэба было проста адстраляцца і здаць гільзы.

Былі выпадкі, калі я страляў за жанчын-кантрактніц, проста таму што яны баяліся, а патроны трэба было спісаць. Але для мяне гэта было шчасце, бо ў сярэднім раз на два месяцы мы стралялі па патронаў 8.

Шмат афіцэраў з нашага падраздзялення ездзілі на заняткі па агнявой падрыхтоўцы да вагнераўцаў, пасля частку гэтага досведу перадалі і нам. Некаторым саслужыўцам нават удалося непасрэдна павучыцца ў іх. Са слоў таварыша магу толькі сказаць, што вагнераўцы не дужа любілі нашых афіцэраў. Аднак з салдатамі тэрміновай службы былі вельмі добразычлівыя.

Трохі пра будні: на курсе маладога байца (КМБ) нас асабліва фізічнай працай не напружвалі. Сяржанты праводзілі нешта накшталт заняткаў па медыцынскай вайсковай падрыхтоўцы, разбіралі з намі званні, уладкаванне аўтамата і гэтак далей. Доўжыцца гэта прыблізна тыдзень-два.

З надыходам зімы пачынаецца бясконцая прыборка снегу. Інвентару — то-бок нармальных рыдлёвак — хапала не ўсім і не заўсёды. Я быў сведкам таго, як хлопец прыбіраў снег ломам.

Яшчэ на КМБ многія пачалі лічыць «дні да дому», зафарбоўваючы квадрацікі ў нататніку ці выкрэсліваючы лічбы са спісу — ад 365 да 1. Сяржанты з гэтым змагаліся і калі такія запісы выяўляліся — каралі, бо па нейкай прычыне лічылі гэта «турэмнай традыцыяй».

Пасля курса маладога байца нас размеркавалі ў падраздзяленне, дзе я правёў большую частку сваёй службы. Далей — толькі дзяжурствы і фізічная праца, калі пашанцуе — дзяжурствы на тэхніцы. Дзяжурствы ў нас былі пераважна праз суткі. Гэта калі вы заступаеце ў 17:00 і да 17:00 наступнага дня, напрыклад, стаіце днявальным.

«Дурной працы вышэй даху: выдзіралі траву, «гуталінілі» колы тэхнікі»

Паводле статута пасля змены з нараду забараняецца прыцягваць тых, хто адпрацаваў, да фізічнай працы. Аднак гэтае правіла ў нашым падраздзяленні ўвогуле не выконвалася. Часам мы працавалі да 2:00 ночы, а пад’ём — зноў у 6:00.

Дурной працы там вышэй даху: мы рукамі выдзіралі траву, што прабіралася праз пабіты асфальт або плітку; «гуталінілі» крэмам для абутку колы тэхнікі; палкамі, выразанымі з металапрофілю, падобнымі да мачэтэ, сяклі летам траву.

У нас таксама было шмат будаўнічых работ. Хлопцы будавалі навес для тэхнікі, клалі плітку, рэзалі метал балгаркай, высякалі лес.

Я працаваў за камп’ютарам у начальніка штаба — цалкам браў на сябе частку яго працы. Заключалася гэта ў тым, што я складаў канспекты да заняткаў, якія быццам бы праводзяцца кожны месяц для асабовага складу (гарантаванне бяспекі вайсковай службы, вайскова-медыцынская падрыхтоўка, інжынерная падрыхтоўка, фізічная падрыхтоўка і г. д.). Усё гэта існавала толькі на паперы.

У маім падраздзяленні «дзедаўшчыны» як такой не было. Пад гэтым словам я разумею збіццё, фізічны гвалт і іншыя формы рукапрыкладства. Лаянка і сваркі былі пастаянна — але ніхто не біўся. Былі выпадкі, калі адныя салдаты забаранялі іншым тэлефанаваць родным у належны час. Як вайскоўцы тэрміновай службы, так і афіцэры маглі кпіць з таго, што ты хочаш патэлефанаваць бацькам. 19-гадовы «дзед» мог вучыць жыццю 24-гадовага навабранца — гэта смех.

Увогуле хачу сказаць, што войска мне здароўя зусім не дадало. З-за пастаянных нарадаў дянвальным у мяне з’явіўся варыкоз (бо суткамі стаіш на «тумбе») і ўтварылася пахавая грыжа. Ці шкадую я пра згублены год? Так. Сагравае толькі думка, што мне больш не трэба пра гэта думаць — і я магу забыць усё, што там адбывалася, як страшны сон.

«Пасля войска спатрэбіўся прыкладна месяц, каб адаптавацца ў грамадстве»

Да войска я працаваў старшым менеджарам па продажах. На працы ніхто да апошняга не думаў, што мяне прызавуць. Канчатковае рашэнне старшыні камісіі ў ваенкамаце я атрымаў за пару дзён да адпраўкі да месца службы. У кампаніі да апошняга не хацелі аплачваць гадзіны, якія я праводзіў у ваенкамаце. У выніку за год на маё месца паставілі чалавека з майго аддзела — я вырашыў туды не вяртацца.

Мая праца была больш пра софт-скілы. Пасля войска мне спатрэбіўся прыкладна месяц, каб адаптавацца ў грамадстве.

У войску я чытаў толькі мастацкую літаратуру, каб забіць час. Кніг па праграмаванні і тэставанні ў нас не было, як і магчымасці практыкавацца на камп’ютары.

Цяжка сказаць, як не страціць прафесійныя навыкі за год службы. У маім падраздзяленні мы ў асноўным працавалі з будаўнічымі інструментамі і інвентаром для прыборкі. У войску я навучыўся толькі працаваць лапатай, граблямі. Яшчэ навучыўся ідэальна запраўляць ложак і выраўноўваць коўдру «па нітцы» — нічога з гэтага мне не спатрэбілася.

Пасля войска я ўзяў сабе двухтыднёвы адпачынак, потым пачаў актыўна шукаць працу, адгукацца і хадзіць на сумоўі. Была маса прапаноў, але заробак — нізкі. Зараз я працую інструктарам па стральбе, уладкаваўся праз паўтара месяца пасля дэмабілізацыі. Але кантракт працягваць не буду — хачу стаць тэставальнікам.

Каментары2

  • Ёсік
    29.04.2025
    Аб чым я раней казаў - па словах дырэктара саўгаса, армія Беларусі самая "баяздольная". Ты наступным разам, калі будзеш хваліцца, памятай, што твае цэрберы стаяць супраць сталых пенсіянераў, жанчын, не ўзброеных мужчын, а калі насупраць стануць ўзброеныя шэрагі, ці пасьпееш ты на той боінг.
  • Сонейка
    29.04.2025
    Ёсік, калі толькі паявяцца узброеныя шэрагі - армія разбяжыцца. Ніхто не падпісваўся паміраць за мажлівасць аднаго былога дырэктара саўгаса зберагчы свой азадак дзесьці ў Арабскіх Эміратах. Ніводнаму вайсковаму гэта нецікава, ніхто жыццём ці здароўем рызыкаваць не будзе.

    Гэта будзе штосьці накшталт наступу талібаў у Афганістане: войскі пакідаюць тэхніку ды зброю і разбяруцца.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць