Мова33

Як называюцца ягады і садавіна ў розных рэгіёнах Беларусі

Чарэшля, мыдвэдыны, гарабіна. Што значаць гэтыя назвы ягад і садавіны? У Беларусі існавала і існуе дагэтуль розная колькасць назваў звычайных для нас раслін, у прыватнасці ягад.Выданне Palatno расказвае, як называюцца ягады і садавіна ў розных беларускіх рэгіёнах.

рабіна, беларускія ягады, беларускія дрэва, беларуская садавіна, як гавораць беларусы

Чарэшня

У чарэшні былі тры розныя назвы на беларускіх землях. Па-першае, назва чарэшня была агульна ўжыванай на ўсходзе і захадзе, поўдні і поўначы Беларусі. Аднак існавалі рэгіянальныя адрозненні.

Напрыклад, на Гродзеншчыне зафіксавана назва чарэшля.

Ад Гродзеншчыны да Гомеля, абмінаючы Палессе, зафіксавана назва цярэшня.

Плады дзікай яблыні

Назвы пладоў дзікай яблыні па ўсім абшары беларускіх земляў вар’іраваліся.

Найбольш распаўсюджанай назвай была дзічкі. Гэтую назву фіксавалі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, так называлі плады дзікай яблыні і на Палессі, і на Віцебшчыне.

На ўсходняй частцы Віцебскай і Магілёўскай абласцей больш распаўсюджанымі назвамі былі лясоўкі, ляскоўкі і паляўкі.

На Палессі і Гомельшчыне дзікія яблыкі называліся алескавыя яблыкі, лясныя і лесавыя яблыкі. А ў заходняй частцы Гродзеншчыны, бліжэй да Гродна, такія плады называлі проста дзікімі яблыкамі.

Рабіна

Рабіна мела не так шмат варыяцый. У асноўным яе так і называлі — рабіна. Аднак у паўднёва-заходняй частцы Беларусі яе называлі арабінай. На частцы Гродзеншчыны, бліжэй да Мінскай вобласці, дрэва мела назву гарабіна. На самым ускрайку захаду Брэсцкай вобласці існавала назва ораб.

Ажыны

Зусім розныя назвы былі ў ажыны. Гэтыя ягады называліся ажавінамі на Віцебшчыне і паўднёвай частцы Міншчыны. Ля Віцебска ажыны называлі сербалінамі і сурмалінамі. На землях паміж Мінскам і Магілёвам была распаўсюджана назва жавіны.

А яшчэ ў цэнтральнай Беларусі адзінкава зафіксаваная назва ягада ажэўніка. Таксама на Мядзельшчыне па-свойму называлі ажыну — чорнай малінай.

Аднак больш распаўсюджанай назвай на беларускіх землях было — ажыны.

На Палессі ажыны называлі яшчэ як мыдвэдыны, яжыны, важыны. Назва мыдвэдыны была распаўсюджана і каля Гродна.

чорныя парэчкі, чорная смародзіна, ягады, беларускія ягады, як гавораць беларусы
Чорныя парэчкі

Чорныя парэчкі

Назва чорных парэчак у Беларусі размяжоўвалася дзякуючы захаду і ўсходу. У заходняй частцы ягады называліся смуродзінай, а ва ўсходняй — смародзінай. На Магілёўшчыне чорныя парэчкі называлі смуродай. У паўночна-заходняй Беларусі зафіксаваная назва смароднік.

Ва ўсходняй частцы Гродзеншчыны чорныя парэчкі называліся баке.

А ці называлі чорныя парэчкі ў Беларусі ўласна парэчкамі? Так! Такія назвы зафіксаваныя ў паўночнай частцы Мінскай вобласці і на ўсходняй частцы Гродзеншчыны.

Суніцы

У заходняй частцы Беларусі суніцы называліся пазёмкі. Але найбольш распаўсюджанай назвай была суніцы.

На Магілёўшчыне, частцы Гродзеншчыны і Міншчыне суніцы называліся чырвонымі (краснымі) ягадамі.

Землянікай называлі гэты ягады адзінкава каля Віцебска і Магілёва.

шыпшына, дзікая роза, як говораць беларусы, ягады беларускія
Часам шыпшыну называлі дзікай розай

Журавіны

Журавіны так і называлі журавінамі амаль па ўсёй беларускай тэрыторыі. Аднак у кожным з рэгіёнаў існавалі свае адрозненні.

На Брэстчыне ўжывалася назва журахліны і жураўліны. На ўсходзе Беларусі разам з журавінамі выкарыстоўвалі назву клюква.

Шыпшына

У цэнтральнай і паўднёвай частках Беларусі шыпшыну так і называлі шыпшынай. Часткова ў цэнтральнай і ўсходняй частках ягаду называлі дзікай розай.

У заходняй Беларусі распаўсюджаная назва шыпшыннік і чыпчыннік. А на ўсходзе шыпшыну часцяком называлі шыпоўнікам.

Каментары3

  • .
    06.05.2025
    Гэта інфармацыя з вядомага «Лексічнага атласу беларускіх народных гаворак» (Мінск, 1993—1998).
    Аўтар "Палатна" бярэ мапы адтуль і апісвае іх словамі.
    Як папулярызацыя - добра, аднак губляецца нагляднасць, дакладнасць і схавана сапраўдная крыніца. Не вельмі чэсны падыход рабіць такі "капірайтынг".

    Атлас і ўсе схемы з яго паасобна ёсць анлайн.
  • Лейцар коркавы
    06.05.2025
    А мне казалі, што на Мядзельшчыне пасля вайны працаваў настаўнікам немец, які амаль не паваяваў. Дык на пытанне нашых дзетак - Як будзе па-нямецку журавіны, казаў: пі.дакляус. Малыя рагочуць, а ён сур'ёзна адказваў.
  • Корань
    07.05.2025
    Ну ня ведаю, у нас на гомельскім Палессі былі і «арабіна», і «смуродзіна»

Цяпер чытаюць

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

«Сделано в Белоруссии». Сацсеткі ўзбудзіліся ад сыру загадкавага паходжання9

Сяргей Ціханоўскі атрымаў пашпарт Новай Беларусі ФОТАФАКТ16

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка6

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы12

Хто той беларус, які загаласіў на мітынгу, што Сяргей і Святлана Ціханоўскія — «ганьба і пагроза нацыянальнай бяспекі Літвы»30

Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда падпісалі ў кабінеце Трампа мірнае пагадненне5

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі9

Знікла жанчына, якая ехала з Беларусі ў Германію праз Варшаву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах3

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць