Усяго патроху3434

Беларуска папулярызуе альшанскі дыялект — паслухайце, як ён гучыць

Кацярына Андрусевіч нарадзілася ў Альшанах. Цяпер яна жыве ў Нідэрландах, расказваючы ў тыктоку пра цікавосткі жыцця ў эміграцыі. Пры гэтым большасць ролікаў Кацярыны выходзіць на яе родным альшанскім дыялекце.

@kate.flaw.less За давайте вопросы, которые вас интересуют о моей жизни) Буду рада ответить в видео формате! #реальнаяжизнь #блогснуля #влог #минивлог #мойдень #красотавокруг #цветы #нидерланды #belarusian #belarus #netherlands #dutch #беларусь #новостибеларуси #палессе #полесье #диалект #беларускаямова #беларусскийязык #беларусьсейчас #жизньвнидерландах #беларускавнидерландах #жизньвевропе #ольшаны #столинскийрайон #беларусы #ольшанка ♬ Stylish Upbeat Pop - StevieBMusic

Сярод іншага, Каця расказвае ў блогу пра стыль альшанак, называючы іх суперстылёвымі (нават у галёшах), і дзеліцца ўражаннямі ад спатканняў з мужчынамі-альшанцамі. Адно са спатканняў упэўніла яе ў тым, што яна не хоча больш сустракацца з мясцовымі.

«Я заўсёды ведала, што альшанскія хлопцы любяць паплявузгаць. І вось запрасіў мяне хлопец на спатканне, адзін раз схадзілі, два (ну, як спатканні — паездзілі з ім па розных сёлах). І вось на трэцім мы пацалаваліся — я зразумела, што ён мне, відаць, не пасуе. А пасля праз пару дзён сустракаю свайго суседа, які такімі ліпкімі фразамі спрабуе запытацца, што там з маім хлопцам. Карацей, я зразумела, што той [суседу] распавёў не толькі, што мы цалаваліся, а яшчэ і ого-го што. Пасля таго я альшанскім хлопцам не давяраю».

Яшчэ Кацярына ў блогу разбівае стэрэатып пра тое, што калгаснікі — гэта нешта ганебнае, чаго трэба саромецца.

«Мае дзядулі, бабулі, мой тата і нават я працавалі ў калгасе. Але чаму тыя, хто сумленна працаваў, пахаў зямлю і карміў гарадскіх, робяцца аб’ектам кпінаў?» — задаецца пытаннем дзяўчына. «Мы — сям’я калгаснікаў», — з гонарам транслюе Кацярына.

@kate.flaw.less Сил нет терпеть эти провокации блогеров ! #колхоз #деревня #беларусь #полесье #палессе #блогожизни #реальность #брестскаяобласть #жизньвнидерландах #жизньвевропе #ольшаны #блогольшанки #стильольшанки #ольшанский #диалект #трасянка #семья #родня #радзіма ♬ original sound - flawless.kate

Часам яна сама жартуе са сваіх вясковых традыцый.

@kate.flaw.less #семья #детсво #село #деревня #колхозница #ольшанка #ольшаны #столинскийрайон #беларусь ♬ Широка река - Надежда Кадышева & Ансамбль "Золотое кольцо"

«Навошта размаўляць з гэтым говарам, калі можна размаўляць нармальна?» — задаюць пытанне некаторыя каментатары. На што Каця адказвае, што можа яшчэ і па-англійску, і на італьянскай мове, але што значыць норма?

А ў відэа ніжэй Кацярына падзялілася альшанскімі словамі, якія сёння рэдка выкарыстоўваюцца: «кварта», «херша» і іншымі. А ў вас атрымаецца адгадаць іх значэнне?

@kate.flaw.less #палессе #беларусь #столинскийрайон #ольшаны #ольшанскиемлова #диалект #трасянки #белорусыговорят #жизньвнидерландах #мова #беларускаямова ♬ original sound - flawless.kate

У каментарах мяркуюць, што кварта — гэта кубак, херша — ліманад, а басколіць, напрыклад, «не песціць». Але пакуль што аўтарка не агучыла правільных адказаў.

Каментары34

  • Кроў з вушэй
    20.03.2025
    Жэстачайшая трасянка. Нават хутчэй суржык
  • Тутэйшы
    20.03.2025
    Это ольшанские-то себя прокормить не могут? Мальчик, выедь хоть раз из своей столицы, посмотри жизнь.
  • 12345
    20.03.2025
    «Мои дедушки, бабушки, мой папа и даже я работали в колхозе. Но почему те, кто честно трудился, пахал землю и кормил городских, становятся объектом насмешек?» — задаётся вопросом девушка. «Мы — семья колхозников», — с гордостью заявляет Катерина.
    Пражыў жыццё, але не ведаю ніводнага калгасніка, які б задарма падзяліўся б кавалкам хлеба! Здушацца ад прагнасці за капейку.
    У дадатак. На колькі мне вядома, Альшаны вылучна габрэйскае мястэчка, а тут ...

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць