Свет99

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі

Улады Літвы і Латвіі забаранілі пралёт праз сваю паветраную прастору самалёта прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, які хоча паляцець у Маскву на пуцінскі парад, паведамляе сербскае выданне «Вечерње новости». З падобнымі праблемамі сутыкаецца і прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

У Літве патлумачылі гэтае рашэнне «тэхнічнымі і дыпламатычнымі абставінамі». Латвійскія ўлады звязалі забарону з «палітычнай адчувальнасцю мэты палёту», паведамляюць сербскія.

Аляксандра Вучыча называлі ў ліку запрошаных гасцей на парад Перамогі ў Маскве. 3 мая прэзідэнт Сербіі адчуў сябе кепска і датэрмінова спыніў візіт у ЗША, а пасля вяртання ў Бялград быў шпіталізаваны. З-за гэтага ягоны візіт у Маскву апынуўся пад пытаннем.

Паведамляецца таксама, што з падобнымі праблемамі сутыкнуўся таксама яшчэ адзін еўрапейскі лідар, які хоча трапіць на парад у Маскве 9 мая — прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Яго самалёт не хочуць прапускаць Польшча і Літва. Раней паведамлялася, што ў Фіцы, як і ў Вучыча, таксама ўзніклі праблемы са здароўем.

Каментары9

  • !!!
    06.05.2025
    Геополитика !!! Гы-гы...
  • Лявон
    06.05.2025
    Іх вайна…
  • Lima
    06.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць