Партыя Smer адпрэчыла даныя пра пагаршэнне стану прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца і магчымай у сувязі з гэтым адмене візіту ў Расію.

Стан здароўя прэм'ер-міністра Славакіі добры, ён не збіраецца мяняць планы па візіте ў Маскву ў гонар 80-годдзя Перамогі, заявіў лідар фракцыі партыі палітыка Smer у славацкім урадзе Ян Рыхтар, перадае Aktuality.sk.
Паводле Рыхтара, паездка прэм’ера ў сталіцу Расіі «з вялікай доляй верагоднасці адбудзецца», хоць дакладная дата візіту пакуль не агучаная.
«Візіт у Маскву звязаны не з вайной паміж Расіяй і Украінай, а з павагай памяці Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Рыхтэр.
Учора стала вядома, што ў Фіца абвастрыліся праблемы за здароўем. Фіца не паехаў на мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1 мая, не выйшаў на запланаваную начную змену на хлебазаводзе ў горадзе Нітра. Лекцыя для студэнтаў Оксфардскага ўніверсітэта ў Брытанніі таксама не адбудзецца.
Былы прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан патлумачыў, што прычынай раптоўнай змены планаў сталі наступствы леташняга ранення.
Пад пытаннем аказаўся і ўдзел у парадзе ў Маскве прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучычы, які таксама раптоўна прыхварэў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары