Свет

Зяленскі запрасіў Папу Льва XIV ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў першую тэлефонную размову з новым Папам Львом XIV. Пра гэта паведаміў у панядзелак сам Зяленскі.

Леў XIV адразу пасля абрання. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

Паводле яго слоў, абмяркоўвалася тэма спынення агню ва Украіне, вызвалення палонных і вяртання ўкраінскіх дзяцей. Зяленскі таксама запрасіў пантыфіка наведаць Украіну.

«Гэта была наша першая размова, але ўжо вельмі цёплая і сапраўды прадметная», — напісаў Зяленскі. Ён адзначыў, што цэніць словы Льва XIV «пра неабходнасць дасягнення справядлівага і трывалага міру для нашай краіны і вызвалення палонных».

У размове з Папам Зяленскі пацвердзіў гатоўнасць Украіны да перамоваў «у любым фармаце, у прыватнасці да прамых перамоваў» з Расіяй, а таксама паведаміў, што з 12 мая Украіна і яе партнёры падтрымалі поўнае спыненне агню на 30 дзён — на што Расія не пагадзілася.

Зяленскі пасля расійскага ўварвання ва Украіну неаднаразова размаўляў з папам Францішкам, высока ацэньваў яго гуманітарныя намаганні і словы ў падтрымку Украіны. У той жа час ва Украіне Францішку даводзілася чуць і крытыку з-за таго, што ён наўпрост не называў Расію агрэсарам і не крытыкаваў расійскае кіраўніцтва, нагадвае расійская служба Радыё Свабода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць