Спорт

Беларускім канькабежцам і фігурыстам дазволілі адбірацца на Алімпіяду-2026

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дапусціў 13 беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў кваліфікацыйных спаборніцтвах да Зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года, якія пройдуць у Італіі. 

Як паведамляецца, гэта рашэнне было прынята «пасля ўважлівага разгляду кожнага канкрэтнага выпадку», уключаючы вывучэнне публічных заяў атлетаў з лютага 2022 года. Беларусы будуць выступаць толькі пад нейтральным сцягам.

У спіс дапушчаных, паводле паведамлення НАК Беларусі, увайшлі:

Канькабежцы: Ягор Дамарацкі, Яўген Балгоў, Віктар Рудэнка, Марына Зуева і Кацярына Гагіева.

Шорт-трэк: Мікіта Мігдалёў і Яна Дамброўская.

Фігурнае катанне (танцы на лёдзе): Вікторыя Пласконная і Уладзіслаў Сыцік.

Фігурнае катанне (адзіночнае катанне): Вікторыя Сафонава, Анастасія Сідарэнка, Васіль Барахоўскі і Яўген Пузанаў.

Адбор на Алімпіяду для канькабежцаў павінен прайсці на чатырох этапах Кубка свету 2025 года (у лістападзе-снежні ў амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці, канадскім Калгары, нідэрландскім Херэнвене і нарвежскім Хамары).

Прадстаўнікі шорт-трэка змогуць выступіць на чатырох этапах сусветнага тура 2025 года (у кастрычніку-лістападзе ў канадскім Манрэалі, амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці, польскім Гданьску і нідэрландскім Дордрэхце).

Фігурысты пакуль дапушчаныя толькі да кваліфікацыйнага турніру, які адбудзецца 17-21 верасня 2025 года ў Пекіне, паведамілі ў Міжнародным саюзе канькабежцаў.

Зімовыя Алімпійскія Гульні плануецца правесці з 6 па 22 лютага 2026 года ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць