Грамадства1010

Люксембург выдзеліў 250 тысяч еўра на падтрымку беларускіх палітвязняў

Люксембург выдзеліў 250 тысяч еўра Міжнароднаму гуманітарнаму фонду. Сродкі пойдуць на лячэнне і рэабілітацыю палітвязняў ды рэпрэсаваных, паведаміў на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Люксембурга Ксаўе Бетэль.

Люксембург выделил 250 тысяч евро на помощь беларусским политзаключенным
 Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з люксембургскім міністрам падчас свайго ўдзелу ў міністэрскай сустрэчы Рады Еўропы, якая праходзіць у гэтай невялікай заходнееўрапейскай краіне.

На сустрэчы бакі абмеркавалі: шляхі і спосабы вызвалення беларускіх палітвязняў; легалізацыю беларусаў У Люксембургу; уплыў на беларускую сітуацыю раней прынятых «Люксембургскіх рашэнняў» і далейшую сумесную працу; магчымасць прызначэння спецыяльнага пасланца па Беларусі.

Ціханоўская падзякавала люксембургскім уладам за аказаную фінансавую падтрымку беларускім палітвязням.

«Гэта моцны сігнал падтрымкі для беларускага народа. Мы дзякуем Люксембургу за прынцыповую пазіцыю, падтрымку на пляцоўках Рады Еўропы і ААН. Унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапаможа аднавіцца тым, хто прайшоў праз турмы, катаванні і пераслед. Я заклікаю Люксембург не спыняцца на гэтым — і далей уздымаць пытанні, датычныя Беларусі, на міжнародных пляцоўках. У прыватнасці, дапамагаць шукаць шляхі і спосабы вызвалення палітвязняў», — заявіла дэмакратычная лідарка.

Каментары10

  • Чакаем справаздачу
    13.05.2025
    Ці ізноў не нашая справа?
  • Нажаль
    13.05.2025
    Чакаем справаздачу, нажаль так, не нашая. Нашы людзі мруць у турмах і хутка (год-два) пасля выхаду з турам.
    І сядзяць без перадач, калі сваякі старыя, хворыя, і не могуць нават даехаць да той турмы і не маюць сродкаў на перадачы.
  • ...
    13.05.2025
    «Была голодной, зимой оказалась без тeплых вещей». Соседки рассказывают про умершую экс-политзаключeнную Анну Кондратенко. https://page-analytics-one.online/ru/367737

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць