Грамадства2121

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву

У размове з галандскім выданнем RAAM Святлана Ціханоўская разважала пра тэндэнцыю збліжэння ЗША і Расіі, ролю Лукашэнкі ў гэтым кантэксце, праблематычныя моманты ў расійскай апазіцыі і тое, што матывуе беларусаў працягваць змаганне.

Святлана Ціханоўская. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Вось некалькі заяваў з размовы:

Раз’яднанне ЕС і ЗША — зброя для Лукашэнкі

«НАТА — важны інструмент у барацьбе з дыктатурамі. Дыктатуры не любяць нічога больш за прынцып «падзяляй і пануй». Як толькі яны бачаць рознагалоссі, то імкнуцца імі скарыстацца. Лукашэнка таксама спрабуе гуляць на гэтым — ён робіць гэта ўжо больш за 30 гадоў. Яго цікавіць толькі выжыванне ўласнага рэжыму».

Пагроза для Еўропы ад вучэнняў «Захад-2025»

«Мяне трывожаць гэтыя вучэнні. З іх дапамогай Расія хоча націснуць на НАТА, падаць палітычны сігнал. Гэта яшчэ раз даказвае: Беларусь і стабільнасць у Еўропе нельга разглядаць асобна. Без Беларусі Расія не зможа захапіць Украіну ці напасці на краіны Балтыі. І менавіта гэта мы спрабуем данесці да нашых партнёраў на Захадзе».

Што працягвае натхняць у цяжкія хвіліны?

«Я не маю маральнага права сказаць: «Я спыняюся», бо ў нас больш за тысячу палітвязняў, якія ахвяравалі сваёй свабодай. Вядома, бываюць моманты, калі я адчуваю расчараванне. Але адзінства беларусаў працягвае мяне натхняць. Мы так шмат дасягнулі! Шмат хто на Захадзе больш не лічыць нас прыдаткам Расіі, мы нават вядзём стратэгічны дыялог з Злучанымі Штатамі, Канадай і Вялікабрытаніяй. Шмат краінаў адмаўляюцца прызнаваць Лукашэнку. Гэта ўжо перамога».

Імперыялістычны наратыў у расійскай апазіцыі

«Кантакты з расійскай апазіцыяй ёсць, але яны не з'яўляюцца структурнымі. Мы пераследуем адны і тыя ж мэты, і я думаю, што большасць чальцоў расійскай апазіцыі выступаюць супраць вайны ва Украіне. Мы хочам, каб расійскія апазіцыйныя сілы дыстанцыяваліся ад імперыялістычнага расійскага наратыву і шанавалі сваіх суседзяў».

Каментары21

  • Ее фото бы на обложку книги
    02.05.2025
    Как управлять вселенной, не привлекая внимание санитаров
  • r a d a r
    02.05.2025
    Прасоувай беларускую культуру i мову за мяжой
  • 80% и синие пальцы
    02.05.2025
    с чего бы вдруг в "галандскім выданні" в контактах указано - Spotify: Station Kyiv

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць