Свет

Трамп заявіў, што адменіць санкцыі супраць Сірыі

«Я распараджуся спыніць санкцыі супраць Сірыі, каб даць ім шанец на веліч», — заявіў прэзідэнт ЗША на інвестыцыйным форуме ў саудаўскім Эр-Рыядзе.

Дональд Трамп у Саудаўскай Аравіі. 13 мая 2025 года. Фота: AP Photo/Alex Brandon

«Удачы, Сірыя, пакажы нам нешта вельмі асаблівае», — дадаў Дональд Трамп.

Па словах Трампа, санкцыі, уведзеныя супраць Сірыі падчас кіравання Башара Асада, выканалі важную функцыю, але цяпер для Сірыі настаў час рухацца наперад.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што прыйшоў да такога рашэння пасля абмеркавання сітуацыі ў Сірыі з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бін Салманам і прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам.

Амерыканскі і сірыйскі бакі таксама абмяркоўваюць магчымую сустрэчу паміж Трампам і сірыйскім прэзідэнтам Ахмедам аш-Шараа. Раней Трамп казаў, што ЗША могуць заключыць з Сірыі здзелку па мінералах, падобную да той, якую нядаўна заключылі з Украінай, піша The Times. Таксама ў рамках гэтай здзелкі ў Дамаску могуць пабудаваць Trump Tower.

Раней ЗША скасавалі ўзнагароду на суму 10 мільёнаў даляраў за галаву Ахмеда аль-Шараа, лідара руху «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ), які прыйшоў да ўлады пасля падзення рэжыму Башара Асада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць