Свет22

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у апошнія тыдні больш актыўна каардынаваў свае дзеянні па дасягненні мірных дамоўленасцяў ва Украіне з еўрапейскімі краінамі, піша The Moscow Times.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Калі Уладзімір Пуцін будзе і далей цягнуць з перамовамі, заходнія краіны могуць сумесна прыняць меры па аказанні дадатковага ціску на Расію. Але, нягледзячы на вялікую ўзгодненасць дзеянняў, у сваіх публічных выказваннях Трамп не дэманструе такой жа цвёрдай пазіцыі, як прадстаўнікі еўрапейскіх дзяржаў.

10 мая лідары Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Польшчы наведалі Кіеў, прадэманстраваўшы падтрымку Уладзіміру Зяленскаму, і фактычна выставілі Пуціну ўльтыматум, заявіўшы, што ў панядзелак пачнецца падрыхтоўка новых санкцый, калі Расія не спыніць атакаваць Украіну.

Трамп ухваліў іх заяву і ў прыватных гутарках даў зразумець, што будзе дзейнічаць разам з імі, нават калі давядзецца ўводзіць дадатковыя санкцыі, сказаў Bloomberg знаёмы з пытаннем еўрапейскі чыноўнік.

Еўрапейскія лідары патрабуюць, каб Расія з панядзелка выконвала рэжым спынення агню; у выпадку працягу нападаў яе чакае рашучы адказ з боку Еўропы і ЗША, сказаў агенцтву ў нядзелю яшчэ адзін высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік. ЗША цалкам падтрымліваюць гэтую пазіцыю, дадаў ён.

Пасля закліку еўрапейцаў і Кіева, зробленага пры падтрымцы ЗША, пагадзіцца з 12 траўня на 30-дзённае перамір'е Пуцін прапанаваў «без папярэдніх умоў» аднавіць у Стамбуле перамовы з Украінай. Пра склад расійскай дэлегацыі ніякай інфармацыі пакуль не было. У той жа час прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыняў рашэнне 15 мая ляцець у Стамбул для перамоў з Расіяй пасля таго, як Трамп заклікаў Кіеў пачаць мірны дыялог з Масквой.

«Пуцін не хоча заключаць пагадненне аб спыненні агню, а хоча сустрэцца ў чацвер у Турцыі, каб абмеркаваць магчымае спыненне крывавай бойні. Украіна павінна пагадзіцца на гэта неадкладна», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Па ягоных словах, сустрэча дазволіць высветліць, ці гатовыя бакі ўкласці мірнае пагадненне ў прынцыпе, а калі не, то «еўрапейскія лідары і ЗША будуць ведаць, як ідуць справы, і змогуць дзейнічаць адпаведна».

Саюзнік Трампа, амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм, заявіў у пачатку мая, што абедзве партыі ў Кангрэсе падтрымліваюць законапраект аб увядзенні «зубаскрышальных» новых санкцый супраць Расіі, уключаючы 500%-я мыты на імпарт з краін, якія купляюць расійскія нафту, нафтапрадукты, газ або ўран.

Новыя санкцыі 12 мая ўжо плануе абвясціць Вялікабрытанія, паведаміў яе міністр замежных спраў Дэвід Лэмі. Ён зробіць гэта на Лонданскай сустрэчы міністраў вядучых краін Еўропы па бяспецы.

Каментары2

  • посмотрим
    12.05.2025
    Свежо предание, но верится с трудом......
  • Андрусь
    12.05.2025
    У першую чаргу патрэбна зброя а не санкцыі .
    Ні таго ні другога лапідарны Красноў рабіць не будзе

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць