Свет11

У Расіі затрымалі супрацоўнікаў выдавецтва «Эксмо» па справе аб экстрэмізме з-за «прапаганды ЛГБТ»

Затрыманы дырэктар па дыстрыбуцыі «Эксмо» Анатоль Наравяткін і яшчэ каля 10 чалавек з Individuum — выдавецтва, якое ўваходзіць у кампанію. Пра сітуацыю распавядае «Медыязона».

«Эксмо». Фота: yandex.by/maps

Затрыманых у Маскве супрацоўнікаў выдавецтва вінавацяць у экстрэмізме з-за «прапаганды ЛГБТ» (частка 1.1. артыкула 282 КК).

«З усімі затрыманымі вядуцца следчыя дзеянні, пасля допыту будзе прынятая пастанова аб абранні фігурантам справы меры стрымання», — паведаміў ТАСС са спасылкай на сваю крыніцу.

Як мінімум двое затрыманых на момант пераследу ўжо не працавалі ў выдавецтвах.

РБК расказаў, што пераслед выдавецтва «Эксмо» звязаны з кнігамі Выдавецтва Popcorn Books.

«Нам страшна і трывожна. Мы дагэтуль не ведаем, у чым менавіта заключаюцца прэтэнзіі. Мы заўсёды працавалі ў рамках закона, якім бы ён ні быў, і таму тое, што адбываецца цяпер, адчуваецца як велізарны шок і несправядлівасць. Аднак мы спадзяемся, што хутка сітуацыя праясніцца», — пракаментавала падзеі выдавецтва.

У 2021 годзе Popcorn Books выпусціла раман «Лета ў піянерскім гальштуку» і яго працяг «Пра што маўчыць ластаўка». Кнігі апавядаюць пра каханне паміж піянерам Юрай і важатым Валодзем у лагеры летам 1986 года, праз 20 гадоў героі зноў сустракаюцца. Раманы сталі лідарамі продажаў у Расіі, а іх аўтарак — Алену Малісаву і Кацярыну Сільванаву — у лютым прызналі «замежнымі агентамі».

Каментары1

  • Ёсік
    15.05.2025
    Нельга звычайным жыхарам краіны ведаць аб геях нічога, іх няма ў СССР (расеі). Яны ў партыі, прэзідыумах, ва ўладзе. І насельніцтва гэтае хавае з задавальненьнем - геяў прэч, але на канцэрты гэтых геяў чэргі за квіткамі.

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер10

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць