Свет

У Еўропе донар спермы з мутацыяй, што выклікае рак, стаў бацькам 67 дзяцей

У Еўропе мужчына, чыя сперма выкарыстоўвалася для зачацця дзяцей, аказаўся носьбітам рэдкай генетычнай мутацыі, якая можа выклікаць рак. У выніку яго донарскай спермай былі зачатыя прынамсі 67 дзяцей у васьмі еўрапейскіх краінах. Дзесяць з іх ужо захварэлі на анкалагічныя хваробы, у тым ліку лейкоз і няходжкінскую лімфому, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Andreas Arnold/picture alliance via Getty Images

Праблему выявілі пасля таго, як дзве сям’і паведамілі клінікам пра рак у сваіх дзяцей. Высветлілася, што сперма, якая паступіла з Еўрапейскага банка спермы, мела мутацыю ў гене TP53 — яна выклікае спадчыннае ракавае захворванне, вядомае як сіндром Лі-Фраўмэні.

На момант, калі мужчына стаў донарам у 2008 годзе, гэтую мутацыю яшчэ не ўключалі ў стандартныя генетычныя скрынінгі, бо яна не лічылася небяспечнай. Але пазней даследаванні паказалі, што 23 з 67 дзяцей атрымалі гэтую мутацыю. Сам донар пакуль застаецца здаровым.

Дзецям, у якіх выяўленая мутацыя, рэкамендуецца рэгулярна праходзіць поўнае МРТ-абследаванне цела і мозга, а ў дарослым узросце — таксама малочных залоз і брушной поласці.

Гэты выпадак падняў пытанне не толькі рызыкі атрымання ў спадчыну небяспечных мутацый, але і адсутнасці міжнародных абмежаванняў на колькасць дзяцей ад аднаго донара. Спецыялісты папярэджваюць, што гэта можа прывесці да сацыяльных і псіхалагічных наступстваў, асабліва калі адзін мужчына становіцца бацькам дзясяткаў дзяцей у розных краінах.

Таксама гэтая сітуацыя паказала, як цяжка адсачыць усе сем’і, звязаныя з адным донарам, у выпадку сур’ёзнай медыцынскай пагрозы.

Доктарка Эдвіж Каспер з Францыі заклікала ўвесці агульнаеўрапейскае абмежаванне на колькасць дзяцей або сем’яў, якіх можа мець адзін донар, каб пазбегнуць такога шырокага распаўсюджвання генетычных хвароб.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік3

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць