Свет

Восем чалавек затрыманы ў Польшчы па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала восем чалавек, падазраваных у падрыхтоўцы дыверсій. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.

«ABW у супрацоўніцтве з іншымі службамі затрымала ў апошнія дні ў розных частках краіны васьмярых чалавек, падазраваных у падрыхтоўцы дыверсій. Справа развіваецца. Праводзяцца далейшыя аператыўныя мерапрыемствы», — напісаў Туск у сетцы X.

Міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк дапоўніў польскага прэм’ера. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра разведку ваенных аб’ектаў і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, падрыхтоўку сродкаў для правядзення дыверсій і іх непасрэдную рэалізацыю, піша Reform.news

«Агенцтва ўнутранай бяспекі цесна супрацоўнічае са Службай ваеннай контрразведкі, паліцыяй і пракуратурай», — дадаў ён.

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры Radio Zet таксама паведаміў, што гаворка ідзе пра дыверсіі і збор інфармацыі пра крытычную інфраструктуру.

«Мы назіраем гэта ўжо некалькі месяцаў. Назіраецца павышаная цікавасць да такога тыпу інфраструктуры. Ну, як я ўжо казаў, спецслужбы тут вельмі, вельмі актыўныя. Пераважная большасць такіх спроб спыняецца на ранняй стадыі», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, у большасці выпадкаў за такімі дзеяннямі стаяць расійскія спецслужбы. Кервіньскі лічыць, што РФ увайшла ў стадыю «халоднай вайны» з Еўрасаюзам, на што паказваюць здарэнні з беспілотнікамі.

«Відавочна, што Расія пастаянна праводзіць праверкі, пастаянна сочыць за рэакцыяй дзяржаў-членаў. І мы знаходзімся на перадавой», — сказаў ён.

Каментары

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць