Кіно44

HBO паказаў акцёраў, якія сыграюць Гары Потэра і ягоных сяброў Рона і Герміёну ў новым серыяле

Амерыканскі тэлеканал назваў імёны маладых акцёраў, якія сыграюць галоўныя ролі ў доўгачаканым серыяле паводле кніг Джаан Роўлінг. Новая экранізацыя гісторыі пра хлопчыка, які выжыў, стане адной з самых маштабных тэлевізійных пастановак у гісторыі. Бюджэт толькі адных дэкарацый — мільярд фунтаў.

Арабэла Стэнтан, Дамінік Мак-Лафлін і Аластар Стаўт, якія сыграюць Герміёну Грэйнджэр, Гары Потэра і Рона Уізлі ў новым серыяле ад HBO. Фота: HBO

Як паведамляе Warner Bros. Discovery, галоўнага героя — Гары Потэра — сыграе Дамінік Мак-Лафлін. Роля Рона Уізлі дасталася Аластару Стаўту, а вобраз Герміёны Грэйнджэр увасобіць Арабэла Стэнтан.

Усе трое — пачаткоўцы, для якіх серыял стане дэбютам на вялікім экране. Кандыдатаў шукалі па ўсім свеце: у адкрытым кастынгу ўдзельнічалі больш за 30 тысяч дзяцей.

«Пасля незвычайных пошукаў мы рады паведаміць, што знайшлі нашых Гары, Герміёну і Рона. Талент гэтых трох унікальных акцёраў уражвае, і мы не можам дачакацца, калі свет убачыць іх сумеснае чараўніцтва на экране. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто ўдзельнічаў у праслухоўваннях», — паведаміла шоўранерка Франчэска Гардынер.

Гарадок для здымак за мільярд

У тэлепрасторы не толькі акцёры выклікаюць цікавасць, але і маштабы вытворчасці. Як піша Collider, HBO узводзіць для серыяла ўласны здымачны комплекс, які каштуе каля 1 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Фактычна, гаворка ідзе пра цэлы невялікі горад, дзе будзе ўсё неабходнае для доўгатэрміновых здымак: тэхнічныя памяшканні і студыі, медыцынскі цэнтр, школа, каб дзеці-акцёры маглі працягваць навучанне, вальеры для жывёл, дэкарацыі Цісавай вуліцы, у тым ліку знакаміты дом сям’і Дурсляў, выкананы ў стылі Цюдараў.

Пачатак здымкаў

Паводле апошняй інфармацыі, здымкі пачнуцца летам 2025 года, а прэм’ера першага сезона перанесеная на 2027 год (спачатку меркавалася — 2026-ы). Усяго плануецца сем сезонаў — па адным на кожную з кніг Роўлінг.

Серыял будзе дакладнай адаптацыяй арыгінальнай літаратурнай серыі, а не рымейкам ранейшых фільмаў. Гэта значыць, што гледачы змогуць убачыць сюжэтныя лініі і дэталі, якія не былі паказаныя ў кінаэкранізацыі.

Хто сыграе Дамблдара і Снэйпа

Да праекта ўжо далучыліся і вядомыя акцёры:

  • Джон Літгаў (вядомы па фільме «Канклаў» і серыяле «Дэкстэр») — Альбус Дамблдар,

  • Джанэт Мак-Тыр («Перакаці-поле») — Мінерва Мак-Гонагал,

  • Паапа Эсьеду («Банды Лондана») — Северус Снэйп,

  • Нік Фрост («Зомбі па імені Шон») — Рубеус Хагрыд,

  • Люк Талан («Леапольдштат») — прафесар Квірэл,

  • Пол Уайтхаус («Гары і Пол») — Аргус Філч.

Серыял ад HBO, відаць, стане не толькі самай дакладнай, але і самай дарагой экранізацыяй «Гары Потэра», маючы намер стаць тэлевізійнай падзеяй дзесяцігоддзя.

Каментары4

  • Never Again
    28.05.2025
    Albus, Згодзен,яшчэ б год таму Герміёнай была б чорнаскурая дзяўчынка з аднаполай сям'і,а Гары Потэрам-індус з сям’м эмігрантаў.
  • А як жа той, каго нельга назваць?
    28.05.2025
    Ён жа самы чорны маг усіх часоў.
    Нашмат чарнейшы за Снейпа.
  • Ёсік
    28.05.2025
    Герміёна сапраўды напалову мурынка - кроў зьмешана.

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы14

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

З'явілася ВІДЭА знішчэння расійскага дрона на Гомельшчыне

Памёр Алесь Астраўцоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»6

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць