Свет55

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа

Мільярдэр і кіраўнік Дэпартамента эфектыўнасці ўрада ЗША (DOGE) Ілан Маск заявіў, што тэрмін яго паўнамоцтваў у амерыканскай адміністрацыі заканчваецца, і падзякаваў прэзідэнту Дональду Трампу, піша Бі-бі-сі.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

«Паколькі мой тэрмін паўнамоцтваў у якасці спецыяльнага дзяржаўнага служачага падыходзіць да канца, я хачу падзякаваць прэзідэнту Дональду Трампу за прадстаўленую мне магчымасць скараціць марнатраўныя выдаткі», — напісаў ён у сваёй сацсетцы X.

«Місія DOGE з цягам часу будзе толькі мацнець, бо яна стане ладам жыцця ва ўсіх органах дзяржаўнай улады», — дадаў ён.

Напярэдадні Маск сказаў у інтэрв’ю CBS, што расчараваны «вялікім і прыгожым» законам Трампа па падатках і бюджэце. Па яго меркаванні, закон падрывае намаганні па скарачэнні выдаткаў і прывядзе да росту бюджэтнага дэфіцыту.

Пасля ўступлення Трампа на пасаду Маск быў прызначаны «спецыяльным дзяржаўным служачым», што дазваляла яму працаваць на дзяржаву 130 дзён у год. Калі лічыць ад інаўгурацыі 20 студзеня, то гэты тэрмін заканчваецца ў канцы мая. Белы дом, здаецца, пачаў фармальны працэс звальнення заснавальніка Tesla і SpaceX з пасады дзяржаўнага служачага ў ноч на чацвер.

Reuters паведамляе са спасылкай на крыніцы, што ў Маска не было размовы з Трампам перад абвяшчэннем пра сыход. Пры гэтым, паводле іх даных, рашэнне было прынята «на найвышэйшым узроўні».

Крыніца агенцтва таксама сказала, што сыход Маска «быў хуткі і без цырымоній». У красавіку Маск казаў, што плануе больш працаваць у сваіх кампаніях, а DOGE прысвячаць толькі адзін-два дні на тыдзень. Пазней ён сказаў, што плануе скараціць ахвяраванні на палітычныя праекты.

Маск абвінавачваў укаранёную ў ЗША бюракратыю ў тым, што DOGE не ўдалося дасягнуць усіх сваіх мэтаў, хоць яго аўтарытарны стыль і адсутнасць ведаў пра сучасныя палітычныя працэсы ў Вашынгтоне таксама адыгралі важную ролю.

«Сітуацыя з федэральнай бюракратыяй значна горшая, чым я думаў, — казаў ён. — Я ведаў, што ёсць праблемы, але, мякка кажучы, палепшыць сітуацыю ў Вашынгтоне — гэта вельмі складаная задача».

Маск прызнаваў, што не дасягнуў усіх сваіх мэтаў, нягледзячы на тое, што дзясяткі тысяч чалавек былі звольнены з дзяржаўнай службы, а некалькі агенцтваў і ведамстваў былі скарочаны або зачынены.

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    29.05.2025
    А як усё пачыналася весела
  • Мінак
    29.05.2025
    Хапіла некалькіх месяцаў працы дзяржслужкам, каб настроіць мільены людзей па ўсім свеце супраць сябе й сваіх праектаў. Давай дасвіданія! Нізкіх табе продажаў.
  • .
    29.05.2025
    Сітуацыя з федэральнай бюракратыяй можна быць сапраўды дрэнная. Яе трэба рэфармаваць, і закладваць на гэты працэс гады. А не па-камісарскі прыйсці і хутка вырашыць праз дэкрэты і гвалт (дзякуй, што да тэрору не дайшло).
    Што ЧК, што DOGE. Самаўлюбёныя людзі з павярхоўным разуменнем і адсутнасцю адказнасці - гэта можна сказаць і пра бальшавікоў, і пра каманду Трампа.

    Маск камандаваў працэсамі ў сваіх фірмах як самадур, у дзяржаве рабіць той ж самае атрымалася складаней. Трамп таксама з бізнесу без правіл, дэвелапер, які звыкся кідаць падрадчыкаў і кліентаў.
    Дарэчы, нагода падумаць анархістам і іншым прынцыповым крытыкам дзяржавы: карпарацыі - тыя ж міні/квазі-дзяржавы, і акрамя сапраўдных дзяржаў, іх некаму абмяжоўваць. Зараз наглядны прыклад, што спрабуюць рабіць з дзяржавай босы з карпаратыўным мышленнем.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі9

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць