Эканоміка99

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Спадзяванні ёсць у ахвотных падаіць дзяржаву, а буйной айцішцы проста абыякава, хто на чале ПВТ.

Ганна Рабава

Новай кіраўніцай Парка высокіх тэхналогій стала Ганна Рабава. Раней яна займала пасаду намесніцы міністра сувязі і інфарматызацыі.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» апісваюць чыноўніцу пераважна прыязна: маўляў, прыемна, калі беларускі чыноўнік у такіх тонкіх сферах, як ІТ, часам разумее, пра што кажа.

У Мінсувязі Рабава курыравала інфарматызацыю. Што гэта значыць? У тым ліку яна мела ўплыў на размеркаванне бюджэту на праекты па лічбавізацыі. Таму тыя кампаніі, якія дзейнічалі на ўнутраным рынку, вядомы Рабавай, а яна сама вядома менеджарам і ўласнікам.

Па словах суразмоўцаў «Нашай Нівы», перадусім чаканні ад Рабавай існуюць вось у такіх кампаній — зацікаўленых у дзяржаўных падрадах. 

«З яе фігурай звязваюць лабізм новых праектаў, выбіванне бюджэтаў, падтрымку беларускіх кампаній на беларускім жа рынку. Словам, некаторыя спадзяюцца перабіць фінансавы голад замовамі ад самага вялікага заказчыка — дзяржавы. Але наколькі абгрунтаваныя такія спадзяванні я не ведаю», — кажа адзін з IT-бізнэсменаў.

«Тое, чым яна ганарыцца, — гэта збольшага бесталковая «Вітрына лічбавых праектаў Беларусі»… Я б чакаў развароту айцішкі ўнутр краіны», — пагадзіўся іншы менеджар.

Парк высокіх тэхналогій

Сёння частка беларускай ІТ-галіны насамрэч знаходзіцца ў заняпадзе.

Тыя гульцы, якія змаглі вывезці людзей і захаваць кантракты, або знайсці новыя — яны, як кажуць самі менеджары, «больш цікавяцца ўмовамі для ІТ у суседніх юрысдыкцыях, чым у Беларусі». 

Тыя ж кампаніі, у асноўным з дзясяткамі ці сотнямі супрацоўнікаў, якія не здолелі знайсці сябе на замежных рынках пасля 2022 года, у асноўным спадзяюцца на замовы на рынках СНД. З улікам спецыфікі, вядома, на гэтых рынках сапраўды самы вялікі замоўца — гэта дзяржава і калядзяржаўныя камерцыйныя структуры. 

У некаторых сферах беларускага ІТ насамрэч існуюць крыўды і непаразуменні ў ацэнцы таго, што многія па-сапраўднаму вялікія праекты па лічбавізацыі (некаторыя з якіх скончыліся пшыкам) дзяржава аддавала замежным выканаўцам. 

«Калі ўплыву Рабавай хопіць адкусіць бюджэтных грошай у адных і перакласці іх у кішэні ІТ-кампаній — ну, думаю, вось гэтага ад яе чакаюць тыя, хто хоча падаіць дзяржаву», — дадаў менеджар іншай кампаніі. 

Апытаныя сыходзяцца ў думцы, што спадзяванні з фігурай новага начальніка звязвае абсалютная меншасць бізнэсаў. Некаторыя, нават будучы рэзідэнтамі ПВТ, даведваліся аб прызначэнні Рабавай ад «Нашай Нівы». 

«Можна прызначыць туды Рабаву, можна прызначыць туды Каткавец. У прынцыпе, якая розніца? Яны нічым не займаюцца. Адміністрацыя ПВТ, па сутнасці, сядзіць на прыёме новых рэзідэнтаў і на размеркаванні сабраных праз унёскі грошай (1% ад абароту кожнага рэзідэнта), стаўшы ўжо даўно такім айцішным выканкамам: дайце нам да абеду справаздачу з патрэбнымі паказчыкамі, сцяг вывесьце, зганіце супрацоўнікаў заданаціць. 

Таму бізнэсу ад адміністрацыі ПВТ нічога не трэба — абы б толькі не перашкаджалі. А ніякіх фундаментальных праблем ІТ-галіны з замежнымі банкамі, партнёрамі, пераездамі і іншым яна вырашыць не зможа», — кажа іншы бізнэсмен, чый бізнэс не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з дзяржавай. 

«Санкцый новая адміністрацыя ПВТ не здыме, прымаць плацяжы банкі не прымусіць, кліентаў працаваць з выканаўцамі з РБ не прымусяць таксама. І ўвогуле гэта не яе справа: вось гэтымі рэчамі, па частцы «сувязі са знешнім светам», у Эміратах і Венгрыі займаецца [былы кіраўнік ПВТ Усевалад] Янчэўскі. Не асабліва паспяхова, трэба сказаць. Для таго, каб вярнуць нейкае жыццё ў ІТ, патрэбны зусім іншыя лекі», — рэзюмаваў іншы суразмоўца. 

Каментары9

  • Штольц
    02.06.2025
    Слышал позитивные отзывы о ней. Должность эта скорее формальная, но хуже точно не станет. Вся айтиша оставшаяся на восточного соседа вкалывает, к сожалению, и этот тренд ей не переменить.
  • Ушывыя блохі
    02.06.2025
    IT-бізнэс, які нават імя сваё ня можа назваць - гэта ганьба для Беларусі. Вы і вартыя такіх Мар Іванаўнаў, калі так сябе ставіце ў каленна-лакцевую!
  • Werter
    02.06.2025
    даведка, так, рабая добра сраку ўсунула.

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі44

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?10

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках29

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі44

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць