Грамадства99

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі

У Мінску прайшоў суд над актывісткай Нінай Багінскай. На судовае паседжанне над 78-гадовай жанчынай нікога не пусцілі, у тым ліку прадстаўнікоў дыпламатычных місій. Такое рашэнне прыняў суддзя Максім Трусевіч, які выносіў палітычна матываваныя прысуды дзясяткам актывістам, піша «Белсат».

Ніна Багінская. Архіўнае фота: Наша Ніва

Ніна Багінская прынесла з сабой на паседжанне дыск з запісам прамовы Аляксандра Лукашэнкі. 20 кастрычніка 2020 года ён сказаў пра актывістку: 

«Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую прыбраць, то апазіцыі не будзе. Няма каму хадзіць будзе. Я памятаю Ніну Багінскую, жартам кажу, яна яшчэ хадзіла ў службе бяспекі Пазняка працавала. Ну, малайчына. Яна перакананы чалавек. Яна перакананы. Так, яе погляды кардынальна разыходзяцца з нашымі. Але гэта перакананы чалавек і яе ні ў якім разе нельга забіраць з вуліцы, бо дэкарацыі знікнуць».

У Ніны Багінскай вялікія праблемы са здароўем — яна мае шэраг цяжкіх хранічных захворванняў. Усе дакументы, якія пацвярджаюць дыягназы, знаходзяцца на руках.

Ніну Багінскую абвінавачвалі па артыкуле 342-2 (неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). У аснове абвінавачання — адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год. Усе яны датычацца выкарыстання нацыянальнай сімволікі і адзін пратакол быў складзены за майку з надпісам: «Не вайне!».

«Белсат» даведаўся, што актывістку вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі.

Каментары9

  • первый раз
    30.05.2025
    За 31 год - первый случай, когда лукашенко наступил себе на горло и не стал отыгрываться и издеваться над женщиной.
  • Прау́да жыцця
    30.05.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, всякие альфы КГБ , омоны и половина белармии уверены - да войне!
  • Алесь.
    30.05.2025
    первый раз, зусім не першы. Не аднойчы лука мусіў адступаць. Іншая справа, што пасля апошняга выбарчага фарсу, то дыктатура рэзка ўзмацнілася.
    Але, вельмі добра, што незаконная ўлада пабаялася асудзіць беларускую гераіню. Хоць так. Дзякуй усім хто пісаў пра гэты "суд". Дзякуй дыпламатам, якія прыйшлі да будынку суда. Але, у першую чаргу - дзякуй спадарыня Ніна, што Вы моцная асоба, якая любіць Беларусь.

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён4

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым30

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну121

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім9

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць