Грамадства88

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома

На сайце дзяржзакупак IceTrade з’явіўся цікавы тэндар. Беларуская чыгунка (а дакладней, яе мінскае аддзяленне) закупляе адразу 20 электрычак. Гэты тэндар асабліва цікавы ў святле таго, што нядаўна БЧ адклікала ў тэрміновы пазапланавы рамонт швейцарскія электрычкі Stadler і польскія дызель-цягнікі PESA, якія, як афіцыйна заяўлялася, «не гатовыя працаваць у гэтых умовах надвор’я» і «не прайшлі праверку на трываласць», піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

У тэндарнай заяўцы няма падрабязных тэхнічных характарыстык цягнікоў, але ёсць некаторыя цікавыя падрабязнасці.

Па-першае, закупяць менавіта 4‑вагонныя электрычкі. Дагэтуль у Беларусі па такой схеме ходзяць толькі электрычкі Stadler самай першай пастаўкі: у 2010 годзе было закуплена 6 саставаў так званых «гарадскіх ліній» і 4 саставы рэгіянальных ліній. Усе астатнія электрычкі значна даўжэйшыя: 5, 6, 7, 8, 10 вагонаў.

Па-другое, вядомая планіроўка вагонаў:

  • 12 цягнікоў з планіроўкай крэслаў па схеме «3+2» з сустрэчным размяшчэннем;
  • 18 цягнікоў з планіроўкай крэслаў у галаўных вагонах па схеме «3+2», а ў прычапных вагонах па схеме «3+3» з сустрэчным размяшчэннем.

Гэта дазваляе выказаць здагадку, што цягнікі паставяць на розныя маршруты (умоўна блізкія і ўмоўна далёкія, або, у тэрміналогіі БЧ, на гарадскія, рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі).

Па-трэцяе, вядомая закупачная цана. За ўсе 30 цягнікоў плануецца заплаціць 908 мільёнаў рублёў. Або па 30 266 667 рублёў за адзін цягнік (10 207 000 даляраў па актуальным курсе Нацбанка Беларусі). Шмат гэта ці мала? Для параўнання: у 2010 годзе БЖД купіла 10 першых электрычак Stadler па 4 вагоны кожная — на ўсё патрацілі 60 мільёнаў еўра, гэта значыць, кожная электрычка каштавала па 6 мільёнаў еўра, або прыкладна 7,8 мільёна даляраў па курсе таго года.

Нарэшце, тэрміны паставак. Усю закупку плануецца выканаць з 1 чэрвеня 2026 года па 31 снежня 2030 года, гэта значыць на працягу 4,5 года. Інтэрвал паміж пастаўкамі кожнага цягніка не ўдакладняецца. Але тое, што бліжэйшая дата наступіць ужо праз два месяцы, дазваляе выказаць здагадку, што зусім хутка новыя электрычкі можна будзе пабачыць на маршрутах.

Каментары8

  • Алесь
    28.03.2026
    маючы свой завод Беларусь вымушана будзе купляць электрычки, хутчэй за усё у Расеі. Праз санкцыі. Ганьба таму хто прыдумаў гэтыя санкцыі супраць беларускага народу. Лукашэнка на электрычцы не ездзіць
  • Бывайце штадлеры
    28.03.2026
    Запчастак няма i хутчэй за ўсё больш не будзе на швейцарскiя i польскiя пасажырскiя цягнiкi. Ужо зараз няма чым рамантаваць, а праз 2-3 гады добра калi яшчэ невялiкая частка з iх на хаду будзе
  • Расея, Гишпания, Гинланэзыя - это где?
    29.03.2026
    Алесь, На Марсе?

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць