Вайна11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых

У ноч на 6 чэрвеня сталіца Украіны падверглася чарговай камбінаванай атацы з боку Расіі.

У выніку падзення аскепкаў і трапленняў пашкоджаны аб’екты грамадзянскай інфраструктуры, жылыя дамы, аўтамабілі, а таксама рэйкі метрапалітэна. Чатыры чалавекі загінулі, 20 атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».

У выніку масіраванай атакі зафіксаваны пашкоджанні прынамсі ў шасці раёнах Кіева.

У Саламянскім раёне адбылося ўзгаранне ў металічным ангары на плошчы каля 500 кв. м. Ратавальнікі працягваюць ліквідацыю пажару. Узнікла ўзгаранне на 11-м паверсе 16-павярховага жылога дома. У выніку аператыўных дзеянняў былі выратаваны тры чалавекі. Пажар ліквідаваны.

У Дарніцкім раёне зафіксавана падзенне аскепкаў збітых цэляў прынамсі ў трох лакацыях. Пашкоджаны два аўтамабілі.

У Галасееўскім раёне ўзнік пажар на аб’екце грамадзянскай інфраструктуры, працягваецца ліквідацыя. Пашкоджана ўстанова адукацыі. Часткі збітых цэляў упалі побач з АЗС, пашкодзіўшы аўтамабіль. Аскепкі таксама ўпалі ў нежылой зоне — без пацярпелых і без пажару.

У Дзяснянскім раёне выяўлены аскепкі збітага БпЛА на адкрытай тэрыторыі.

У Шаўчэнкаўскім раёне адбылося ўзгаранне ў нежылой зоне.

У Дняпроўскім раёне зафіксаваны значныя пашкоджанні аўтазапраўнай станцыі. На месцы працуюць ратавальнікі.

Каментары1

  • Пу Цын
    06.06.2025
    А зараз пагарыць масква.

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць