Эканоміка33

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную

Калі махлярства выявілася, адбылося гучнае банкруцтва.

Лога Builder.ai на Web Summit 2024 года ў Катары. Photo By Ramsey Cardy/Sportsfile for Web Summit Qatar via Getty Images

Вялікая лонданская кампанія Builder.ai, якая некалі каштавала 1,5 мільярда долараў і мела падтрымку такіх гігантаў, як Microsoft, аб'явіла пра банкруцтва. Прычынай стала выкрыццё кампаніі ў тым, што яна ўводзіла ў зман інвестараў адносна сваіх магчымасцяў у галіне штучнага інтэлекту. Builder.ai выкарыстоўвала каля 700 індыйскіх праграмістаў, якія ўручную пісалі код для праграм, у той час як кампанія рэкламавала іх як згенераваныя штучным інтэлектам прадукты.

Калі праўда выйшла наяў, кампанія стала аб'ектам увагі праваахоўных органаў. Выкрыццё паказала, што тэхналогія кампаніі была ў значнай ступені ілюзіяй.

Ужо ў 2019 годзе The Wall Street Journal выяўляў сумнеўныя заявы Builder.ai пра ШІ, падкрэсліваючы, што платформа моцна залежыць ад чалавечых рук. Былыя супрацоўнікі апісвалі кампанію як «усё інжынеры, ніякага ШІ».

Крах Builder.ai адбыўся ў маі 2025 года, калі крэдытор Viola Credit арыштаваў 37 мільёнаў долараў з рахункаў кампаніі, выявіўшы, што стартап завысіў свае прагнозы па даходах на 2024 год на 300%.

Гэты інцыдэнт падкрэслівае, колькі махлярстваў цяпер у сферы стартапаў, якія ствараюцца на хвалі моды на штучны інтэлект —кампаніі пераафармляюць звычайныя тэхналагічныя паслугі пад маркай штучнага інтэлекту, каб прыцягнуць інвестыцыі ў цяперашні бум ШІ.

У выніку краху Builder.ai засталася віннай 85 мільёнаў долараў Amazon і 30 мільёнаў долараў Microsoft за паслугі воблачных вылічэнняў, а тысяча супрацоўнікаў страцілі працу. Кампанія цяпер праходзіць працэдуру банкруцтва ў Вялікабрытаніі, Індыі і ЗША, піша The Times of India.

Гэта самы гучны правал ШІ-стартапа з моманту запуску ChatGPT, які выклікаў сусветны інвестыцыйны ажыятаж. 

Каментары3

  • Ало
    06.06.2025
    Дык і колькі махлярстваў з ШІ?) Назвалі адно, а як быццам гэта трэнд. Для трэнда патрэбна больш чым адно
  • бабруйчанін
    06.06.2025
    Калі ляснецца " шы Сі Цзіньпіна Маска ..клопата будзе ??)))А там біткоіны Трампа Меланіі..шляпа
  • Вам не дагадзіш
    07.06.2025
    ШІ адбірае працоўныя месцы, а яны стваралі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць