Усяго патроху1212

Дзяўчына зняла на відэа кампосцер у аўтобусе Брэста. У каментарах гарачая спрэчка — з-за мінчукоў

«Мне падабаецца як жыхары Мінска адмаўляюць існаванне астатніх гарадоў».

Кампосцер у аўтобусе Брэста. Скрыншот відэа: tanya.poland / TikTok

Дзяўчына Таццяна пераехала з Беларусі ў Польшчу. Нядаўна яна прыязджала ў Брэст. У гарадскім аўтобусе дзяўчына запісала ролік, як прабівае кампосцерам талончык.

«Вось такая ў Беларусі тэкналоджыя», — з гумарам падпісала яна.

«Раней успрымалася, як нешта нармальнае, цяпер пасля Польшчы здзіўляе, што ёсць такая сістэма», — напісала дзяўчына.

Відэа сабрала больш за два мільёны праглядаў і 5000 каментароў. Там нечакана разгарнулася спрэчка паміж мінчукамі і жыхарамі іншых гарадоў.

@tanya.poland Раньше воспринималось, как что-то нормальное, теперь после Польши удивляет, что есть такая система #переезд#переездвпольшу#переездвевропу#белорусывпольше#белорусывевропе#белорусывгданьске#гданьск#адаптация#поискработы#поискработы#беларусь ♬ оригинальный звук - tanya.kablukovich

Мінчукі ў каментарах заўважаюць, што даўно не бачылі ўжо такіх кампосцераў: маўляў, толькі ў вёсках і малых гарадах засталіся. «Няма кампосцераў у Беларусі», — даказвалі ў каментарах.

«Усё нармальна, гэта ў вёсках, а не ў Мінску», — адказаў хтосьці.

Жыхары абласных цэнтраў абурыліся.

«У Віцебску, Брэсце, Магілёве таксама такое ёсць. Гэта маленькія гарады? Вёскі?»

«У Гомелі толькі такія і ёсць. А гэта, на хвілінку, самы буйны абласны цэнтр».

«Такая «фігня» ёсць у Наваполацку, горад гэты цяжка назваць вёскай».

«Я жыву ў гэтай вёсцы, якая Брэст называецца», — піша яшчэ адзін каментатар. Але жыхары Брэста дадаюць, што ў іх можна аплаціць праезд і з дапамогай мабільнага дадатку.

«Вы яшчэ кампосцеры ў Гродне не бачылі, у вас ужо хоць наступнае пакаленне. У нас яшчэ «да» сустракаецца. Жалезныя такія. Там трэба на лапку націскаць, каб прабілася».

«Мне падабаецца як жыхары Мінска адмаўляюць існаванне астатніх гарадоў».

«Каментары — гэта чарговы доказ, што Мінск і Беларусь гэта зусім розныя месцы», — падсумаваў адзін з карыстальнікаў.

Каментары12

  • Мікрараён
    08.06.2025
    А мінчанам жыцця не даюць чыноўнікі і мянты, якія панаехалі з рэгіёнаў.
    Яны панатыкалі паўсюль камеры відэаназірання, ні ўздыхнуць, ні пёрнуць (прабачце) без відэафіксацыі.
    Усё вышэйшае кіраўніцтва, якое знаходзіцца ў Мінску, - не мінчане.

    Возьмем напрыклад кіраўніка Мінску: *Владимир Евгеньевич Кухарев (род. 19720Тимоново, Климовичский район, Могилевская область) — белорусский государственный деятель. С 3 сентября 2020 года — Председатель Минского городского исполнительного комитета.*

    Яму пытанні задавайце: чаму ён не развівае родную Магілёўскую вобласць, а палез кіраваць Мінскам. Мінчанам не даюць вырашаць пытанні ўласнага гораду.
    Гадамі немагчыма вырашыць простае пытанне - пакласці плітку на сцежку. Каб людзі па гразі не тэпалі ля метро. Затое грошы марнуюцца на падвясныя кашпо з петуніямі і іх паліў палівальнымі машынамі (!!!),ўздоўж таго ж самага праспекта, дзе людзі бруд месяць нагамі ўжо гадоў 15.
    А ў мікрараёнах-новабудоўлях дзясяткамі і сотнямі гінуць пасаджаныя дрэвы. Без паліву і прыгляду. А касільшчыкі травы абдзіраюць маладую кару. Ад чаго дрэва гіне цягам аднаго года.

    Напэўна выхадзец з Магілёўскай вобласці Кухараў лічыць усё гэта нармальным.
  • %
    08.06.2025
    А чым праблема уласна? Не зразумеў
  • ололо
    08.06.2025
    а што, кампосцер гэта нешта брыдкае ці што, не разумею ў чам праблема. Гэта рэч, якая працуе, ды і ўсё. "Пасля Польшчы здзіўляе"... Пасля Японіі ці Сінгапуру здзіўляе Польша, дык і што. Калхоз

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць