Свет22

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна

Увечары ў панядзелак, 9 чэрвеня, у сеціве з'явілася відэа, на якім расійскі вайсковец страляе з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта па будынку ў Суджы Курскай вобласці. Як высветліла «Агенцтва», гэта адбылося пасля таго, як украінцы пакінулі горад. Інцыдэнт выклікаў хвалю крытыкі нават у z-асяроддзі.

На распаўсюджаным відэа мужчына ў ваеннай форме з нашыўкай «ВК» (вайсковая камендатура) цэліцца ў двухпавярховы будынак, робіць стрэл, а затым з усмешкай пазіруе на камеру.

Паводле аналізу «Агенцтва», інцыдэнт адбыўся на вуліцы Карла Маркса ў Суджы.

Z-блог «Romanov Лайт» пазначыў мужчыну як «супрацоўніка камендатуры», удакладніўшы, што відэа было знятае ў чэрвені.

Будынак, які трапіў пад удар, раней належаў прадпрымальніку Ягору Талмачову і функцыянаваў як магазін вокнаў і дзвярэй. Прадпрымальнік адмовіўся ад каментароў.

Але некаторыя блогеры палічылі, што мішэнню была не крама, а царква, у бок якой страляў вайсковец. 

Дзеянні вайскоўца выклікалі рэзкую рэакцыю ў расійскіх ваенкараў. «Трынаццаты», які адным з першых апублікаваў відэа, назваў вайскоўца з РПГ «у**ком». А тэлеграм-канал «Ваявода вяшчае» наўпрост звярнуўся да кіраўніка Курскай вобласці Аляксандра Хінштэйна, заклікаючы да дзеянняў.

Прыкладна праз тры гадзіны губернатар Хінштэйн адрэагаваў на відэа, заявіўшы, што на ім — малодшы сяржант 158-й вайсковай камендатуры.

Хінштэйн дадаў, што вайсковец «за свае дзеянні адкажа на іншым судзе», бо ў пачатку чэрвеня «малодшы сяржант загінуў у ДТЗ, уцякаючы ад пераследу Дзяржаўтаінспекцыі».

У сеціве таксама з'явілася відэа з места жудаснага ДТЗ. 

Каментары2

  • Улад
    10.06.2025
    Схаваўся на ахмат-радзіме. А крытыкам сказалі, што ён загінуў у ДТЗ.
  • Рамзан
    10.06.2025
    Даже если по церкви,какая разница?
    Церквям не место на нашей земле!Аллах Акбар!

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць