Кіно1313

Выходзіць галівудскі баявік, дзе паказваюць Беларусь

Новы амерыканскі баявік «Кіраўнікі дзяржаў» (Heads of State) 2 ліпеня выпускае Amazon Prime. У анонсе фільма пра замову супраць сусветных лідараў мільгае Беларусь — з беларускімі вайскоўцамі, сабакамі і калючым дротам. 

Кадр з фільма

Сюжэт складаецца з таго, што борт №1 ЗША, у якім ляцяць прэзідэнт ЗША і прэм'ер Брытаніі, збіваюць недзе над «варожай тэрыторыяй». 

Выглядае, што гэта «варожая тэрыторыя» — Беларусь. На кадрах (1:36 хвіліна) бачна, як героі хаваюцца ў грузавіку з авечкамі. На ГАЗ — беларускі нумар «8294 СД-3», а да машыны ідзе вайсковец з чырвона-зялёным сцягам на форме. 

Вакол бачны калючы дрот і бетонныя блокі, бронетэхніка, вайсковец з сабакам — падобна да кантрольна-прапускнога пункта.

«Кіраўнікі дзяржаў» — гэта экшн-камедыйны фільм, зняты расійскім рэжысёрам Іллёй Найшулерам, вядомым па фільмах «Хардкор» і «Ніхто».

Выхад фільма запланаваны на 2 ліпеня 2025 года.

Каментары13

  • Ёсік
    10.06.2025
    Няўжо нельга спытацца ў беларусаў, ці так выглядаюць нумары на аўто? Які CD? D не можа быць, бо выкарыстоўваюцца кірылічныя літары, якія прысутнічаюць у лацінскім альфабэце. І НН, не пішыце СД, калі тамака CD.
  • бабруйчанін
    10.06.2025
    На папкіны НайШулера грошы$€ 90 х талант разквітнел у сынка
    Адкуль гэта прозвішче памятаю а гэта яго папенька " банк балчуг" стварыл пасля ашукал..на шмааат $ а сынуля за гэтыя грошы кіна здымае " адмывае"))
  • бабруйчанін
    10.06.2025
    Яшчэ падобны ..вялікі прадзюсер рэжысер рускіна і галівуда Раднянскі паўсюль бегае і запрашают ? маралізатарствует )) як Діма Быкаф фанат лімонаварэстовіча..

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць