Грамадства77

Барысу Кіту споўнілася 100 гадоў

«Усяго поўна было ў жыцці. Падчас нямецкай акупацыі быў арыштаваны і правёў 30 дзён у камеры смяротнікаў».

6 красавіка 100‑гадовы юбілей сустракае вядомы беларускі асьветнік, амэрыканскі навуковец, спэцыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.

Напярэдадні юбілею ў Франкфурце‑на‑Майне, дзе жыве цяпер Барыс Кіт, з усясьветна вядомым навукоўцам і шчырым патрыётам Беларусі пагутарыў карэспандэнт Радыё Свабода.

«Барыс Уладзіміравіч, сто гадоў — цудоўная і нават унікальная магчымасьць ня толькі падвесьці вынікі жыцьця, але і ацаніць ягоную якасьць, разабрацца ў ягонай філязофіі. І таму я хацеў бы, каб вы, зыходзячы са свайго канкрэтнага жыцьцёвага досьведу, адказалі на некалькі агульначалавечых пытаньняў. Ну і найперш: што трэба, каб дажыць да 100 гадоў?»

«Каб дажыць да 100 гадоў, ёсьць шмат такіх элемэнтаў, прычын, зьвязаных ня толькі з харчаваньнем ці захаваньнем здароўя, але таксама і зь цікавым інтэлектуальным жыцьцём. І вось гэта мне ўдалося ў маім жыцьці. Па‑першае, на Беларусі я шмат гадоў быў настаўнікам і вельмі любіў гэтую сваю прафэсію. І лічу, што гэта адна з найважнейшых і найцікавейшых прафэсій у чалавецтва.

А пазьней у Амэрыцы мне ўдалося таксама патрапіць у навуку, у дасьледаваньні найцікавейшых рэчаў у астранаўтыцы. Асабліва я ганаруся, што я браў удзел у распрацоўцы падарожжа на Месяц. Гэта Амэрыка пасьпяхова закончыла, паслаўшы 6 разоў сваіх астранаўтаў на Месяц. Адначасна я таксама быў прафэсарам Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту, 30 гадоў, што мне таксама давала вялікае задавальненьне, бо я вучыў новыя пакаленьні навуцы. Вось гэта ўсё і склалася на тое, што мне Бог даў пражыць так доўга. Аж 100 гадоў.

Можа, таксама памагло тое, што на Беларусі на пачатку майго жыцьця ў дзяцінстве прыйшлося перажываць страшэнна цяжкія часы, голад і іншае — гэта таксама дапамагло фізычнаму стану чалавека.

А таксама, што самае галоўнае, я стараўся дапамагаць людзям, любіў людзей, дапамагаў ім. І гэта мне прыносіла вялікае задавальненьне. Я стараўся ніколі нікому не зрабіць шкоды, гэта значыць, што я маю чыстае жыцьцёвае сумленьне. І гэта, лічу, ёсьць вялікая частка прычын таго, што зьберагае чалавека, дапамагае яму трымацца здаровым».

«Апрача гэтага, што вам яшчэ прыносіла ў жыцьці радасьць?»

«Само жыцьцё, вось, напрыклад, кантакты зь вялікімі людзьмі, з добрымі сябрамі, шчасьлівы шлюб, магчымасьць мець выдатных дзяцей. Я меў двух сыноў. На жаль, адзін ужо памёр… Але ён дасягнуў высокіх ступеняў у сваёй кар’еры, сышоўшы ў адстаўку памочнікам кіраўніка НАСА ў Вашынгтоне. Другі мой сын, таксама пасьпяховы, вельмі шмат мне прыносіў задавальненьня, радасьці, стаў хірургам, што зьяўляецца складанай прафэсіяй.

На заканчэньне хачу сказаць, што я шчасьлівы чалавек, што, нягледзячы на ўсе цяжкасьці і моманты, калі мне даводзілася ледзьве не памерці, пражыў гэта ўсё, прайшоў. Я лічу, што самы найвышэйшы наш апякун Бог мяне трымаў увесь час у сваёй апецы».

«Як вы ставіліся цягам свайго жыцьця да няўдачаў, да бедаў і праблемаў?»

«Усяго поўна было ў жыцьці. Жыцьцё было доўгае, і праблем было шмат. Ну вось хоць бы тое, што я ўжо згадаў, што я падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў арыштаваны, абвінавачаны ў сувязях з партызанамі і правёў у Глыбокім 30 дзён, кожны дзень чакаючы сьмерці, у камэры сьмяротнікаў. Ну вось, адна з асноўных цяжкасьцяў, што я перажыў». «Што давала вам сілы гэта перажыць?»

«Цікавае ў маім характары тое, што ў самыя цяжкія моманты прыходзіла нейкае такое халоднае цярпеньне. Адносіўся да ўсяго з прымірэньнем і холадам. Што будзе — тое будзе».

«Барыс Уладзіміравіч, у чалавечым жыцьці чаго больш — радасьці ці гора?»

«Цяжка мераць. Можна было толькі сказаць, што многа было аднаго і другога. Гэта не памераеш ніякай лінейкай».

Барыс Уладзіміравіч, вам 100 гадоў, і вы можаце напэўна адказаць, ці ёсьць узроставая мяжа для каханьня?»

«Я нармальны чалавек, зразумелая рэч, што я як мужчына меў розныя каханьні ў сваім жыцьці, ад малых гадоў нават. І

меў вельмі такія цудоўныя моманты жыцьця, якія правёў з кабетамі. Некаторыя зь іх цяпер не жывуць нават, але таксама ёсьць такія, што жывуць, і я вельмі ім удзячны, бо, асабліва апошняя мая, Тамара, яна мне вельмі дапамагла ў маім жыцьці ў Нямеччыне.

Таму што сама яна высокаінтэлігентная жанчына, дапамагала мне ўсюды, і я яе таксама заўсёды браў з сабою, калі езьдзіў на міжнародныя кангрэсы астранаўтыкі».

«І, завяршаючы размову, хацеў бы спытаць: ці ў цэлым вы лічыце сябе шчасьлівым чалавекам?»

«У апошні момант памёр мой старэйшы сын, і вось гэта мяне вельмі засмуціла. Але наагул да гэтага я мог сказаць, што я сапраўды шчасьлівы чалавек».

***

Сёння ў Мінскім Палацы мастацтва (станцыя метро «Плошча Перамогі», вуліца Казлова, 3) Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ладзіць святочную вечарыну, прысвечаную 100-годдзю Барыса Кіта.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць