Грамадства88

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Яўгена Кудзіна прызналі вінаватым, але пакінулі на свабодзе.

Яўген Кудзін з першай жонкай Верай і дзецьмі. Фота: інстаграм

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па справе 38-гадовага мінчука Яўгена Кудзіна. Мужчыну абвінавачвалі ў «закліках да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Натуральна, апраўдаць па падобнай палітычнай справе яго не маглі, беларуская рэпрэсіўная сістэма не робіць так. Але выглядае, што ўсё ж удалося знайсці нейкую такую юрыдычную фармулёўку, каб прызнаць Кудзіна вінаватым, але пакінуць на свабодзе.

Магчыма, рэч у тым, што Яўген Кудзін — шматдзетны бацька. У яго тры сыны — старэйшы толькі скончыў першы клас, малодшаму тры гады. Жонка Яўгена Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.

Яўген Кудзін з жонкай Вольгай. Фота: інстаграм

Кудзіны — прыхаджане евангельскай царквы «Благадаць». Яўген — вельмі сямейны чалавек, у яго сацсетках немагчыма знайсці ніводзін здымак, дзе б ён быў не з дзецьмі.

Гэта другі вядомы выпадак за апошні час, калі суды дэманструюць «гуманнасць» па палітычных справах і не прызначаюць пакаранне. У канцы мая 2025 года Ніне Багінскай не сталі прызначаць ні хатнюю хімію, ні тэрмін у калоніі, а абмежаваліся прэвентыўным наглядам.

Разам з тым у Беларусі па-ранейшаму налічваецца амаль 1200 палітзняволеных.

Каментары8

  • Жыхары Беларусi
    15.06.2025
    ЗСУ Украiны i полк Калiноўскага будзем сустракаць з хлебам соллю
  • якім хлебам соллю ?
    15.06.2025
    а сало ўкраінскае дзе ?
  • Кальян
    15.06.2025
    Каб гарэлi, Безумоуна, закладники будут страдать яшчэ больш, пакутвать у застенках у диктатора, которому абсолютно на ...ть на твои санкции, которые за 20 лет показали свою полную несостоятельность. Але табе важна, каб твае суайчынники, тысячи суайчынникау, пакутвали, видаць палучаешь асалоду ад гэтага... Снять санкции и выпустить людей из тюрем - единственное, чем должна заниматься сейчас наша оппозиция вместе с западными партнерами

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць