Свет33

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме

Рашэнне было прынята пасля таго, як яна нарадзіла дзіця 17 чэрвеня.

Фота: Brynn Anderson / AP

На момант смерці мозгу Адрыяна Сміт была на восьмым тыдні цяжарнасці, піша Расійская служба Радыё Свабода.

У Джорджыі аборты заканадаўча забаронены з шостага тыдня, калі цяжарнасць не пагражае жыццю маці. Лекары палічылі, што падтрыманне біялагічнага жыцця Сміт было адзіным спосабам захаваць жыццё дзіцяці без парушэння закону.

Хлопчык нарадзіўся ў пятніцу. Дзіця назвалі Чэнс («Шанец»). Ён знаходзіцца пад кантролем дактароў, паведамляецца, што яго жыццю нічога не пагражае. Пра смерць Сміт паведаміла ў сераду кангрэсвумен Аяна Прэслі.

«Я смуткую разам з яе сям’ёй па гэтай цяжкай страце. Па страце іх любай маці і дачкі. І па страце свабоды чалавека самастойна прымаць фундаментальныя медыцынскія рашэнні», — напісала яна ў інстаграме.

Былы сенатар штата Эд Сэтцлер, які выступіў сааўтарам законапраекта аб абмежаванні абортаў у штаце, раней заяўляў, што падтрымлівае рашэнне дактароў. Нараджэнне дзіцяці або біялагічную смерць Сміт ён не каментаваў.

Каментары3

  • памалявана 3 слова
    18.06.2025
    >без парушэння закона. ------ законУ
    закон === закон , -ну
  • вумэнэсса
    18.06.2025
    У жанчыны адмірае мозаг, дактары пасьпяхова ратуюць яе дачцы жыцьцё.
    Фэміністкі: Гэта прыгнёт! У жанчыны не спыталі!
  • вумэнэсса
    18.06.2025
    І да рэдакцыі: тэрмін "кома" не ўжываецца да людзей, у якіх адбылося незваротнае адміраньне мазгу

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць