Грамадства1919

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Беларускі бізнэсовец Сяргей Атрошчанка памёр 19 чэрвеня ад цяжкага анкалагічнага захворвання, піша Smartpress.by.

Больш за ўсё Атрошчанка вядомы як заснавальнік брэнда ніжняй бялізны Serge і газеты «Обозреватель».

Ён нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску. Зарабляць будучы бізнэсмен вучыўся яшчэ ў дзяцінстве. У адным з інтэрв'ю ён расказваў, як у 10 гадоў рэзаў лазу і «здаваў яе на Мазырскую фабрыку». «Прынёс тысячу такіх дубчыкаў — атрымай 4 рублі 50 капеек», — казаў ён.

У 21 год (адразу пасля развалу СССР) зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў бізнэс з вырабу трусіных скурак, пашыву і гандлю на Старажоўскім рынку ў Мінску футравымі шапкамі і футрамі.

У 1996 годзе запусціў вытворчасць бялізны. Кампанія Serge хутка развівалася: пачаўшы з 15 швейных машынак і столькіх жа швачак, вырасла да штату ў 700 чалавек. З'явіліся крамы па ўсёй Беларусі, затым у СНД і нават у асобных краінах Еўропы.

Паралельна Атрошчанка выкупіў газету «Свободные новості». Пазней заснаваў выданне «Обозреватель».

Каментары19

  • даведка
    20.06.2025
    К сожалению, из-за условий ведения бизнеса в Беларуси это уже далеко не первый и не последний белорусский предприниматель, умерший раньше своего времени...
  • За што нам гэта ўсё?
    20.06.2025
    Паміж памерлымі гэты гавора пра заўжды.
  • Андрэй
    20.06.2025
    Вельмі кампліментарны тэкст пра чалавека, які спрабаваў загубіць "Свободные новости" і забраць брэнд "Народнай волі", да якой наогул не меў аніякіх адносінаў. Але, як кажуць, пра памерлых ці добра, ці нічога (акрамя праўды, як дакладней).

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць