Грамадства11

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця

Павел Лаўрыновіч на фота ў цэнтры

З сённяшняга абнаўлення спісу асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці», стала вядома, што пад крымінальны пераслед трапіў Павел Лаўрыновіч — шматгадовы даследчык гісторыі Глыбоччыны, генеалагічных сувязей і царкоўнага жыцця рэгіёна, асабліва ў кантэксце савецкіх ганенняў, піша «Хрысціянская візія»

Восенню 2024 года праваабаронцы згадвалі яго імя сярод затрыманых падчас «хапуна» ў Глыбокім. Згодна са спісам МУС, мужчыну судзілі па арт. 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Мяркуецца, што 55-гадовы Павел Тадэвушавіч атрымаў «хімію».

Павел Лаўрыновіч вядомы супрацоўніцтвам з праваслаўнымі парафіямі Віцебшчыны, удзелам у сустрэчах, прысвечаных памяці беларускіх святароў — ахвяр савецкіх рэпрэсій, а таксама архіўнай і пошукавай працай для стварэння сінодыкаў памяці і выдання матэрыялаў па гісторыі ганенняў. Ён дапамагаў у выяўленні імёнаў новых мучанікаў у Полацкай епархіі і дапамагаў у падрыхтоўцы царкоўных даследчых публікацый у Мёрах і Ушачах.

Каментары1

  • Сымон
    21.06.2025
    Гэта чарговае ўзгадванне ўсім спекулянтам на тэме вызвалення палітвязняў, хто думае, што галоўнай мэтай змагання павінна быць не абрынанне рэжыма Лукашэнкі, а вызваленне дзейных закладнікаў. Таму што іхнае месца за кратамі неўзабаве займаюць новыя, а старых проста выкідаюць з краіны

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць