Эканоміка44

У абутковай кампаніі «Белвест» мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства

Вытворца абутку «Белвест» знаходзіцца ў складанай эканамічнай сітуацыі. Як высветліла «Люстэрка», за прадпрыемствам ёсць даўгі — больш чым на 32 мільёны рублёў. У гэтай сітуацыі ўлады ўвялі для «Белвеста» і яго беларускай мацярынскай кампаніі забарону на ліквідацыйныя дзеянні.

Фото с сайта pixabay.com
Фота ілюстрацыйнае

«Гэта прыводзіць да незадаволенасці работнікаў, масавага адтоку персаналу»

Як паведаміў прафсаюз «Белвеста», 19 чэрвеня кіраўніцтва прадпрыемства сустрэлася з працоўным калектывам. Таксама прысутнічаў старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксей Героеў.

«На сустрэчы асвятляліся пытанні складанай эканамічнай сітуацыі, у якой цяпер знаходзіцца прадпрыемства, генеральны дырэктар растлумачыў прычыны пераносу адпачынку, магчымасці і тэрміны выплаты заработнай платы і адпускных», — удакладняе прафсаюз прадпрыемства.

«Белвест» — беларуска-расійскае прадпрыемства: у 2019 годзе 55% акцый завода сталі належаць айчыннай кампаніі «Група Белвест», астатнія 45% — расійскай фірме ІПК «Інвестпрам». Пра гэта паведамляецца на сайце вытворцы. Да гэтага ўласнікамі былі канцэрн «Беллегпрам» і «Інвестпрам» (Расія).

Сярэднеспісавая колькасць работнікаў «Белвеста» ў 2024 годзе склала 2150 чалавек, вынікае са звестак сэрвісу legat.by. Для параўнання: у 2023-м іх налічвалася 2282, а ў 2022-м — 2196.

На прадпрыемства цяпер патрабуецца як мінімум 58 работнікаў. Да прыкладу, эканамісту па матэрыяльна-тэхнічным забяспечанні гатовыя плаціць 1650 рублёў (як правіла, сумы ў абвестках пазначаныя да выплаты падаткаў), тэхніку — 1300 рублёў, інжынеру па падрыхтоўцы вытворчасці — 1200 рублёў, прадаўцам — у межах 800−1730 рублёў у залежнасці ад горада.

Як паведамляецца, «работнікі падымалі важныя пытанні, якія іх хвалююць: пра немагчымасць своечасовай аплаты арэнды гандлёвых пунктаў, камунальных плацяжоў, немагчымасць аплаты прадуктаў, неабходных для працы сталоўкі, недахоп сродкаў для аплаты камплектавальнікаў і матэрыялаў».

Руководство "Белвест" и витебские чиновники встретились с коллективом предприятия 19 июня 2025 года. Фото: телеграм-канал BELWEST Life
Кіраўніцтва «Белвеста» і віцебскія чыноўнікі сустрэліся з калектывам прадпрыемства 19 чэрвеня 2025 года. Фота: тэлеграм-канал BELWEST Life

«Гэта прыводзіць да незадаволенасці работнікаў, масавага адтоку персаналу і падзення іміджу прадпрыемства, — дадае прафсаюз. — Звярнуліся з просьбай да гарадскіх уладаў паскорыць працэс прыняцця рашэнняў і тым самым забяспечыць магчымасць захавання прадпрыемства. У адказ на гэта старшыні гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў запэўнілі калектыў, што найбліжэйшым часам рашэнні будуць прынятыя і цяпер ужо ёсць план вываду прадпрыемства з гэтай сітуацыі».

Даўгі і забарона на ліквідацыю

Паводле звестак сэрвісу kartoteka.by, упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў траўні гэтага года прыняло забарону рэгістрацыйных (ліквідацыйных) дзеянняў для кампаніі «Белвест». Аналагічнае рашэнне зацвердзілі і для беларускай «мамы» гэтага вытворцы абутку — кампаніі «Група Белвест».

Агульная сума даўгоў «Белвеста» складае 32 мільёны 965 тысяч рублёў, вынікае са звестак сэрвісу legat.by. Да прыкладу, Брэсцкі панчошны камбінат спрабуе спагнаць з вытворцы абутку 840,5 тысячы рублёў, «Белаграпрамбанк» — больш за 18 мільёнаў рублёў, Галоўнае ўпраўленне Мінфіна па Віцебскай вобласці — амаль 2,8 мільёна рублёў.

У сваю чаргу, «Белвесту» іншыя кампаніі павінны амаль 1,9 мільёна рублёў.

Паводле звестак сэрвісу kartoteka.by, у 2024 годзе «Белвест» спрацаваў з чыстай стратай, якая перавысіла 1 мільён рублёў. Гэта адмоўны фінансавы вынік дзейнасці кампаніі, калі выдаткі (уключаючы падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы) перавышаюць даходы.

Ролік у TikTok: «Усім калектывам падпісвалі ліст-зварот да Лукашэнкі»

У гэтай сацсетцы з’явілася відэа, у якім жанчына паведамляе, што «на працы ўсім сваім калектывам падпісвалі ліст-зварот да Аляксандра Лукашэнкі». «Ліст з просьбай-хадайніцтвам пакінуць на пасадзе нашага генеральнага дырэктара — Юрыя Суманеева», — адзначае тыктокерка.

@anna.bel.4

♬ оригинальный звук - БелКа

Што (не) кажуць на прадпрыемстве і гарадскія ўлады

На інфалініі «Белвеста» журналісту «Люстэрка» як пакупніку паведамілі, што завод у адпачынку. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ва ўпраўленні эканомікі Віцебскага гарвыканкама. Але звесткі наконт працягласці гэтага адпачынку разышліся.

«Прадпрыемства працуе. Больш падрабязна інфармацыю вы можаце даведацца, калі патэлефануеце ў прыёмны пакой гендырэктара, — паведамілі на інфалініі і дадалі: — Цяпер на «Белвесце», скажам так, адпачынак. Заўсёды летам уся фабрыка ідзе ў адпачынак. На гэты момант акурат такая сітуацыя, з панядзелка, 23 чэрвеня, уся фабрыка пайшла ў адпачынак. Гэта бывае на прадпрыемстве кожны год».

Датэлефанавацца ў прыёмны пакой вытворцы не ўдалося.

«Інфармацыі, што прадпрыемства ў далейшым не будзе працаваць, такой няма. Прадпрыемства цяпер проста ў адпачынку знаходзіцца, працаваць яно далей будзе, — адзначылі ва ўпраўленні эканомікі Віцебскага гарвыканкама. — Яны цяпер у адпачынку знаходзяцца. То-бок да ліпеня. На прадпрыемстве гэта стандартная працэдура, гэта вытворчы адпачынак, яны раз на год гэта практыкуюць. Таму не хвалюйцеся. Шчыра кажучы, нейкай больш падрабязнай інфармацыі няма».

Каментары4

  • Ваван
    24.06.2025
    Прощай эпоха..... Они делают лучшую, но дорогую для населения, обувь. Марко успели перестроить на дешман....

    .
  • Неудивительно
    24.06.2025
    Все, что с приставкой «Бел» колхоз и срам, который в конце концов обанкротится
  • Баба Курва
    24.06.2025
    Я вообще удивлена, что они так долго протянули. Столько лет переводить материал на говноботы.

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве6

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку4

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады27

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію35

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы17

Тэлебачанне Ірана паведаміла пра пачатак спынення агню1

На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве6

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць