Грамадства55

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад Belwest і праблемы з вяртаннем грошай

Жыхарка Беларусі апублікавала ў тыктоку гісторыю пра няякасны зімовы абутак ад фірмы Belwest. Экспертыза пацвердзіла заводскі брак, але вяртанне грошай зацягнулася, піша BG.Media.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку ўсё выглядала добра: скураныя, акуратныя боты здаваліся якаснымі. Але ўжо вясной жанчына заўважыла, што ў адным з ботаў стала немагчыма хадзіць — аказалася, што вусцілка правальваецца, бо ўнутры падэшвы з’явілася пустата.

@mashakuntsevich #обувь#белвест#брак#беларусь ♬ оригинальный звук - Творческая Маша
 

Жанчына адзначыла, што ў краме ёй адказалі: грошы вернуць «праз падатковую», але дакладных тэрмінаў не назвалі. У выніку яна засталася без грошай і без абутку. У параўнанні з іншым беларускім вытворцам — Marko, дзе грошы вярнулі адразу, — у Belwest працэс выглядае доўгім і незразумелым.

Карыстальнікі тыктока пачалі дзяліцца сваімі падобнымі гісторыямі: хтосьці чакае вяртання грошай месяц, іншыя ўжо рыхтуюцца да суда. Ёсць скаргі на трэснутыя падэшвы, скуру, што лопаецца, і фарбу, якая злазіць пасля першага выхаду. Аднак сустракаюцца і пазітыўныя водгукі — некаторыя носяць абутак Belwest гадамі без праблем.

Некаторыя выказваюць здагадкі, што якасць пагоршылася з-за пераносу часткі вытворчасці ў Кітай. Пра гэта напісаў адзін з каментатараў, які, паводле яго слоў, працуе ў сетцы Belwest.

Юрысты нагадваюць: у выпадку вытворчага браку абутак можна вярнуць цягам двух гадоў, нават без чэка — галоўнае, мець пацвярджэнне пакупкі. Калі крамa зацягвае час — трэба звяртацца ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Усе заявы маюць падавацца пісьмова з патрабаваннем выканання дакладных тэрмінаў іх разгляду.

Каментары5

  • Янка
    20.05.2025
    Ад Salamander на Belwest засталiся толькі ўспаміны. Як і на МАЗе ад MAN.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.05.2025
    расказвала гэту гісторыю...
    шпацыравала неяк міма Белвеста. параўналіся са мной мінакі, і я нявольна чую іх размову. адзін мужчына кажа другому:
    - мо зойдзем у Белвест?
    на што другі:
    - ведаю я гэты Б**вест. адзін раз набудзеш Б**вест, ногі скрывяцца пад яго, і ўсё жыццё потым вымушаны будзеш купляць Б**вест
  • даведка
    20.05.2025
    Им мало гродненской обувной фабрики «Неман», что они попёрлись в Китай?

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць