Свет66

Еўрапейцы будуць угаворваць Трампа прадаць Украіне зброю

Еўрапейскія лідары спадзяюцца, што змогуць угаварыць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аднавіць продаж амерыканскай зброі Украіне. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на трох еўрапейскіх чыноўнікаў.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

Паводле слоў крыніц выдання, ёсць спадзяванне, што калі Еўропа або сама Украіна возьмуць на сябе фінансаванне закупак — напрыклад, праз пазыкі, — то Трамп можа даць зялёнае святло на пастаўкі ўзбраенняў.

Аднак гэта рашэнне залежыць і ад яго асабістых пажаданняў: у камандзе Трампа асцерагаюцца, што такая падтрымка Украіны можа выклікаць незадаволенасць у Крамлі і перашкодзіць магчымым перамовам з Расіяй.

Тым часам у НАТА мяркуюць, што пры цяперашнім стане Украіне хопіць рэсурсаў яшчэ прыкладна на год. Аднак украінская армія апынецца ў вельмі складанай сітуацыі, пераважна абараняючыся, з недахопам сродкаў супрацьпаветранай абароны, танкаў і ракет.

Раней планавалася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША на саміце G7 у Канадзе, дзе Уладзімір Зяленскі хацеў абмеркаваць пастаўкі зброі. Аднак сустрэча так і не адбылася. Пры гэтым прадстаўнікі Кіева выказваюць упэўненасць, што Трамп усё ж ухваліць продаж узбраення.

Каментары6

  • Реноме
    24.06.2025
    аднавиц продаж? что то я не слышал про то что украина покупала зброю. она ее получала даром. если хотят купить нет проблем. покупайте.
  • Рома
    24.06.2025
    калі Еўропа або сама Украіна возьмуць на сябе фінансаванне закупак — напрыклад, праз пазыкі, — то Трамп можа даць зялёнае святло на пастаўкі ўзбраенняў.
    пазыки? кто будет зычиц? европейская страна или украина? если украна то никаких поставок не будет.
  • Бармалей
    25.06.2025
    Еўропа, прачніся , А іх проста няма. У Еўропе не вырабляюць супрацьпаветраныя ракеты ў патрэбнай колькасці і не будуць вырабляць дастаткова яшчэ шмат гадоў. Як і танкі. Напрыклад Літва зможа набыць 44 танка Леапард у немцаў з 2029 да 2034 года. То бок на бліжэйшыя 10 гадоў у ЕС вытворчасцяў будзе не хапаць нават каб папоўніць свае арсеналы. А пра ракеты няма чаго казаць, далёкабойных ракет у краінах еўропы не вырабляюць ужо дзесяткі гадоў. Першыя ракеты, якія могуць біць далей за 650 км. дай Бог каб зрабілі праз 3 гады першыя штукі. Так што на сёння хутчэй Украіна можа вырабляць зброю для краін еўропы, у ніх ёсць і ракеты і беспілотнікі. Менавіта ж таму Пуцін такі борзы, бо ведае, што бліжэйшыя гады еўропе няма чым ваяваць. Таму верагоднасць яго нападу на былтыйскія краіны ў наступным годзе вельмі высокая.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць