Грамадства44

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?

Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ і былая палітзняволеная Наталля Дуліна расказала «Медыязоне», як харчавалася ў калоніі. Яна веганка, а таму многія стравы з турэмнага рацыёну не магла есці.

«У сталовай [калоніі] розныя стравы, раніцай у асноўным гэта малочныя кашы, але я не ем малочнае, таму ў асноўным я ела хлеб. У абед суп, але і ад яго я адмаўлялася. Але з задавальненнем магла з'есці гарнір ад другой стравы.

Была магчымасць хадзіць у краму, там можна было знайсці веганскія прадукты. Я прасіла глядзець склад печыва, і калі там не было яек і малака, то я яго купляла. Гэта не страшна. Калі б я займалася цяжкай фізічнай працай і траціла шмат калорый, то, напэўна, адчула [недахоп ежы]. Але я была ў абсалютна пасіўным рэжыме (Наталля Дуліна праз пенсійны ўзрост не працавала ў калоніі. — НН), і мне гэтага хапала. Я ласун, магла купіць сабе мармелад або чорны шакалад, які без малака. Ну і ў пасылках ад блізкіх можна было перадаваць веганскія сыры, каўбасы», — расказала жанчына.

У ШІЗА, куды не дазваляюць браць свае прадукты, было складаней.

«Маім базавым прадуктам там быў хлеб. Калі прыносілі катлету і асобна гарнір, то я магла спакойна з'есці кашу. Супы я таксама не ела, таму што не разумела, на чым іх гатуюць. Раніцай кашы толькі малочныя, таму таксама даводзілася адмаўляцца», — дзялілася Дуліна.

Каментары4

  • Nemo
    25.06.2025
    Кальян, Ідзіця абпіцяся алкагольнага піва. Чалавечаству будзе дабрэй?! Хто вы такі, каб указваць, што каму есць і што піць.
  • Гісторык
    25.06.2025
    Каму важнй зрабіць асобны артыкул пра партрэты Сітліну ў ГУБАЗіКу, а каму пра веганізм.

    Дарэчы, шматлікія лекары ўжо выказаліся пра веганізм, так што некаторыя чытачы могуць быць на вашым сумленні.
  • Захапляюся
    26.06.2025
    Не жанчына, а сталь.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА24

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»211

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА24

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць