Здарэнні

Мігранты заплацілі правадніку за незаконнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы сем тысяч даляраў

Афганцы і пакістанцы прыляцелі ў Маскву, потым дабраліся да Беларусі, каб трапіць у Еўрасаюз. Але ў Польшчы іх затрымалі.

Ілюстрацыйнае фота: Пагранічная служба Польшчы

26 чэрвеня польскія сілавікі ў Бялках спынілі для праверкі «Мерседэс». За рулём быў грамадзянін Украіны, ён вёз пяцярых мужчын.

Дакументы былі толькі ў аднаго з іх, грамадзяніна Афганістана. Астатнія назвалі сябе афганцамі і пакістанцамі. Яны патлумачылі, што трапілі ў Польшчу нелегальна, піша Super Express.

Мужчыны расказалі, што некалькі месяцаў таму прыляцелі ў Маскву, а потым дабраліся да Беларусі. Там яны знайшлі чалавека, які згадзіўся дапамагчы ім перабрацца праз беларуска-польскую мяжу. Гэтым чалавекам мігранты заплацілі ад 2 да 7 тысяч даляраў.

Пагранічная служба вырашыла дэпартаваць мужчын і забараніла ім уезд у Шэнгенскую зону на тры гады. А вось 28-гадовага ўкраінца, які вёз іх па Польшчы, арыштавалі на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў турмы за ўдзел у арганізацыі нелегальнай міграцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць