Свет33

У Еўрасаюзе забаранілі авіякампаніям браць плату за ручную паклажу

З 2026 года авіякампаніям, якія выконваюць рэйсы ўнутры Еўрасаюза і паміж ЕС і Вялікабрытаніяй, будзе забаронена спаганяць дадатковую плату за ручную паклажу. Такое рашэнне прыняў Камітэт Еўрапарламента па транспарце і турызме.

Як адзначыў намеснік кіраўніка камітэта Матэа Рычы, ручная кладзь — гэта неабходны мінімум, а не раскоша.

Паводле новых правілаў, пасажыры змогуць бясплатна браць на борт:

  • адну асабістую сумку (заплечнік, жаночую сумку або сумку для ноўтбука) памерам да 40×30×15 см;
  • адзін прадмет ручной паклажы — напрыклад, чамадан ці сумку вагой да 7 кілаграмаў і габарытамі не больш за 55×40×20 см або 100 см у суме трох вымярэнняў.

Акрамя стандартызацыі правіл для ручной паклажы, новы рэгламент уключае:

  • абавязковую рассадку дзяцей да 12 гадоў побач з дарослымі, што іх суправаджаюць;
  • бясплатнае суправаджэнне пасажыраў з інваліднасцю;
  • спрошчаную працэдуру падачы скаргаў пры затрымцы або скасаванні рэйса.

Авіякампаніі папярэджваюць, што квіткі цяпер могуць падаражэць, асабліва для тых, хто раней лётаў з мінімальным наборам паслуг. У арганізацыі Airlines for Europe (A4E) мяркуюць, што адмена платы за ручную паклажу абмяжуе магчымасць кампаній вар'іраваць тарыфы.

Каментары3

  • туда рвачей
    01.07.2025
    с такими ценами рвачьё вообще не видит краев. Правильный ход
  • мясцовы2
    01.07.2025
    Што яшчэ не рэгулюе гэтая недарэчнасць?
    А, так! Сваю абарону.
  • Какие габариты выбрать?
    02.07.2025
    55+40+20=115
    или 100 в сумме?
    Непонятки.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць