Навука і тэхналогіі1414

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн

Сцвярджаецца, што новая канцэпцыя дазволіць аптымізаваць прастору ў салоне і стварыць альтэрнатыву традыцыйным авіямесцам. Але ці спадабаецца тое пасажырам?

Chaise Longue
Праект двухузроўневых сядзенняў Chaise Longue. Фота: lex.nvb / Instagram

Адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў самалётаў вывучае інавацыйны дызайн двухузроўневых сядзенняў, які можа змяніць будучыню авіяпералётаў.

Як піша CNN Travel, авіяцыйны гігант Airbus пачаў супрацоўніцтва са стартапам Chaise Longue, які стаў вядомым дзякуючы канцэпту незвычайнага двухузроўневага дызайну сядзенняў у самалётах. Спачатку тое быў студэнцкі праект, але цяпер, дзякуючы ўвазе найбуйнейшага вытворцы авіялайнераў, ён, магчыма, атрымае шанец на рэалізацыю.

Як гэта працуе?

Дызайн Chaise Longue прадугледжвае выдаленне верхніх багажных паліц і размяшчэнне другога ўзроўню сядзенняў над ніжнім шэрагам. Гэта дазволіць аптымізаваць прастору ў салоне самалёта і патэнцыйна павялічыць колькасць пасажыраў.

Верхні ўзровень прапануе большы вугал нахілу крэсла і магчымасць выпрастаць ногі, што дазваляе лепш адпачываць падчас доўгіх пералётаў.

Прастора для ног будзе павялічаная і для пасажыраў ніжняга ўзроўню, які на фота выглядае цесным. Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што пасажыры змогуць атрымаць асалоду ад дадатковага месца для ног, бо таксама змогуць іх выцягваць.

CNN Travel пратэсціравала першыя прататыпы двухузроўневых сядзенняў і прыйшла да высновы, што ніжні ўзровень можа выклікаць адчуванне клаўстрафобіі, але дадатковая прастора для ног можа кампенсаваць для некаторых пасажыраў такую нязручнасць.

Першапачаткова дызайн быў разлічаны для эканом-класа, але ў мінулым годзе стартап прадставіў версію Chaise Longue для бізнэс– і першага класаў.

Крытыка і адказы

Ідэя двухузроўневых сядзенняў неадназначна ўспрымаецца людзьмі. Калі першыя прататыпы трапілі ў інтэрнэт, то выклікалі жарты і крытыку.

Адны насміхаліся, што ніжні шэраг пасажыраў можа сутыкнуцца з непрыемнымі пахамі зверху, а іншыя сцвярджалі, што гэта спроба авіякампаній уціснуць у салон як мага больш людзей.

Аднак дызайнер Алехандра Нуньес Вінсентэ (Alejandro Núñez Vicente), кіраўнік стартапа Chaise Longue, заяўляе, што не спрабуе цалкам замяніць традыцыйныя месцы ў самалётах. Ён падкрэслівае, што яны нікуды не знікнуць: Chaise Longue можа размяшчацца пасярэдзіне салона, а па баках будуць класічныя шэрагі сядзенняў.

Chaise Longue
Праект размяшчэння двухузроўневых сядзенняў Chaise Longue у салоне. Фота: lex.nvb / Instagram

Нуньес Вінсентэ прызнае, што авіякампаніі могуць выкарыстоўваць гэтую канцэпцыю для павелічэння даходаў і эканоміі на расходах, змяшчаючы больш пасажыраў або прапаноўваючы новыя тыпы месцаў. Аднак, на яго думку, гэта толькі дадатковы бонус, а не асноўная мэта праекта.

Хоць Airbus пакуль не дае падрабязных каментарыяў наконт праекта, але факт таго, што яны вывучаюць гэтую канцэпцыю, паказвае, што двухузроўневыя сядзенні могуць стаць рэальнасцю. Сам Нуньес Вінсентэ адзначае, што наперадзе яшчэ доўгі шлях распрацоўкі. Калі ўсё складзецца, магчыма, праз некалькі гадоў пасажыры змогуць самі выбіраць — сесці на «балкон» ці выпрастаць ногі на ніжнім узроўні.

Каментары14

  • Чел
    13.02.2025
    Ага, и сразу на ровном месте проблемы. Куда деть теперь ручную кладь? Откуда выпрыгнут кислородные маски? Свет? Обдув? Обед на втором этаже? Экстренная эвакуация? Поход в туалет бабки из середины второго этажа?
    Фантазёр, ты меня называла.
  • a.hto.tam.idze
    13.02.2025
    Хочацца спядзявацца, што у крэслах верхняга ўзроуню будзе ўладавана дасканалая вентыляцыя.
  • Злы
    13.02.2025
    Лятучы плацкарт?

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць