У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы
Тое, што ў «Мінск-Свеце» ўзводзяцца дамы з двухузроўневымі кватэрамі, — не сакрэт. Пра іх стала вядома яшчэ ў сакавіку. Будаваліся дамы нестандартным спосабам — без прыцягнення сродкаў долевага ўдзелу, піша Onliner.by.

Васьміпавярховыя дамы, размешчаныя ў квартале Happy Planet, атрымалі назвы «Сад Эрмітаж» і «Калемегдан» (так называецца парк у Бялградзе).

І якраз у «Калемегдане» сёння кватэры сталі даступныя ўсім ахвотным. А дакладней — тым з іх, у каго ёсць салідныя сумы грошай.


Жыллё пачынаецца з другога ўзроўню. Два ліфты, выгнуты калідор, шэраг уваходных дзвярэй (яны знаходзяцца толькі з аднаго боку, уздоўж другога — вокны пад’езда).

Усяго на паверсе 11 кватэр з высокімі, больш за пяць метраў, столямі (такія «ўдарныя» паказальнікі толькі ў зоне другога святла, у спальнях і санвузлах усё стандартна).

Панарамныя вокны выходзяць строга ў бок будучага парку. З спальні адкрываецца від на двор.
Асноўная маса кватэр мае плошчу ад 48,5 да 53,1 квадратнага метра. Планіроўка, у прынцыпе, такая ж, як і ў папярэднім выпадку, толькі без маленькага пакойчыка на першым узроўні. І плошча спальні значна меншая — месца хопіць толькі на ложак і дзве невялікія тумбачкі.
Як распавёў дырэктар СЗАТ «Дана Астра», будаўніцтва гэтых дамоў было свайго роду эксперыментам, інвестара прыйшлося пераконваць рызыкнуць. Але яно таго варта было.
«У доме ўсяго 77 кватэр, а заявак ад жадаючых — больш за 200», — дзяліўся інфармацыяй Петар Петраў.


Паглядзім, ці не адпадзе значная частка ахвотных пасля таго, як яны даведаюцца расцэнкі. Кошт метра немаленькі (добра, што ўлічваюцца метры квадратныя, а не кубічныя, інакш было б не разлічыцца).

Дык вось, у тых самых прасторных тарцовых кватэрах «квадрат» ацанілі ў €2340—2380 па курсе (правы і левы тарэц адпаведна).
Цікава, што ад паверха кошт не залежыць: хоць другі, хоць восьмы — усё адно.

Поўны кошт кватэры — прыкладна €142 740 і €146 370 (ці $168 395 і $172 677). І гэта пры стоадсоткавай аплаце.
У выпадку растэрміноўкі кошт метра падыходзіць да €2600 у эквіваленце.

Двухузроўневыя кватэры, размешчаныя пасярэдзіне дома, ацанілі ў €2470—2540 па курсе за «квадрат». Зноў жа незалежна ад паверха.
То-бок поўны кошт такой «двушкі» — каля €131 157 і €124 206 (ці $154 729 і $146 230). У выпадку растэрміноўкі метр становіцца яшчэ даражэйшы: амаль €2800 у эквіваленце.
Каментары
PS И не надо про плохой район, арабов и цыган. Таких грязных подъездов как в Беларуси вы здесь не найдёте. И русскую речь здесь слышишь едва ли не чаще чем испанскую. ( в основном в исполнении украинских мужчин и женщин).