Грамадства

Абвінавачаны Аляксандр Ларын: «Я забіў і закапаў свайго саўдзельніка»

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына.

У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына. Сёння былі прагледжаныя дакументы справы, датычныя да вочнай стаўкі Аляксандра Ларына і Ўладзімера Асіпенкі, якая была праведзена ў лютым 2009 году.

Падчас гэтай вочнай стаўкі Аляксандр Ларын паведаміў, што ён нібыта забіў і закапаў свайго саўдзельніка, з якім разам рыхтаваўся да замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанку. «Ён крымінальнік, таму яго ніхто ня будзе шукаць», — сказаў Ларын Асіпенку.

Ларын паведаміў, што яму быццам бы перадалі грошы — 2 тысячы даляраў у якасці авансу за забіццё Саўчанкі, а таксама 800 даляраў на набыццё аўтамабіля. Але падчас гэтага допыту стала вядома, што ад планаў на замах Ларын адмовіўся, пакінуў гранатамёт і выбуховае прыстасаванне і папрасіў Асіпенку забраць гэтыя рэчы.

Паводле паказанняў Уладзіміра Асіпенкі, усё было зусім ня так: ён нічога ня ведаў ні пра замах, ні пра зброю, і ўсе паказанні, якія дае Аляксандр Ларын, Асіпенка абвяргае.

Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка, каментуючы гэтыя паказанні Ларына, сказаў, што ў справе няма ніякіх звестак пра саўдзельніка, якога Ларын нібыта «забіў і закапаў», адвакату невядома і пра следчыя дзеянні па гэтым эпізодзе.

«Падчас медыка‑псіхіятрычнай экспертызы, якую праводзілі Ларыну, ён сам пра сябе сказаў, што «бывае розным». Таму мне цяжка каментаваць гэтую заяву, спадзяюся, суд дасць усёй справе належную адзнаку», — сказаў «Свабодзе» адвакат Павал Сапелка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне11

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага5

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць