Грамадства44

У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед

Паводле першапачатковай інфармацыі BNS, у чацвер у Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў дрон-шахед.

Фота: Армія Літвы

У сувязі з інцыдэнтам старшыня Сейма Саўлюс Сквярняліс быў адведзены ў сховішча.

Аднак памежнікі ўдакладнілі, што гэта было нешта «падобнае да самаробнага самалёціка, лятальнага сродку», паведаміла LRT.

Каля 11:30 памежнікі заставы Кяна ў Віленскім раёне зафіксавалі, паводле папярэдніх даных, лятальны аб’ект, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі і ўпаў на зямлю. Аб’ект быў падобны да самаробнага самалёціка.

Самалёцік упаў недалёка ад закрытага кантрольна-прапускнога пункта Шумск, прыкладна за кіламетр ад мяжы з Беларуссю.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён зроблены з фанеры і пенапласту.

Няма даных, што гэты лятальны аб’ект перавозіў нейкі груз. Аб’ект не ўяўляе небяспекі. Апошнім часам VSAT нярэдка фіксуе выпадкі, калі з тэрыторыі Беларусі ў Літву спрабуюць перавозіць кантрабандныя цыгарэты з дапамогай дронаў, паветраных шароў, а таксама самаробных лятальных сродкаў.

Каментары4

  • .
    10.07.2025
    Кантрабандысты - гэта нарэшце лагічная версія. Не тое, што пра 1 расейскі дрон, які праляцеў з Расеі і Украіны усю Беларусь праз Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую вобласць у Літву.
  • Зьніч
    10.07.2025
    Калі б зь Ліетувы прыляцела нешта падобнае ў Беларусь, прапаганда сышла б на *аўно, зусім, во дзе смуроду было б.
  • Гражданин РБ
    10.07.2025
    Что тут удивительного? Обычная обманка собранная из "дерьма и палок", которые сотнями летят в Украину во время ночных налетов, потом теряют управление и разлетаются в разные стороны

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

Хлопец выйшаў з клуба і знік — яго шукаюць ужо два тыдні1

Беларуска здзейсніла рэкордны скачок з парашутам і дошкай1

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах10

«Давайце паліць». Ментусава паўтарыла флэшмоб іранскіх жанчын27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА2

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць